Прынамсі шэсьць чалавек загінулі, больш за 150 атрымалі траўмы з прычыны тайфуну «Джэбі»у Японіі. Праз непагадзь былі адменены сотні авіярэйсаў. У міжнародным аэрапорце «Кансай» застаюцца каля 5000 чалавек. Больш за 1,6 мільёна спажыўцоў абясточаны праз умовы надвор'я. «Джэбі» называюць адным з самых моцных тайфунаў у Японіі за апошнія 25 гадоў.
Разбуральны тайфун «Джэбі» у Японіі ў васьмі фотаздымках
1
Хвалі, справакаваныя тайфунам «Джэбі» у рыбалоўным порце ў Акі
2
Танкер, які сарвала зь якара ветрам, наляцеў на мост, які злучае аэрапорт Кансай з востравам
3
Затопленая узьлётна-пасадачная паласа ў аэрапорце Кансай
4
Моцны вецер тайфуну «Джэбі» ў японскім горадзе Нісіномія
5
Дрэва, пашкоджанае тайфунам «Джэбі», перад храмам Хэян ў Кіёта
6
7
Пашкоджаны тайфунам транспарт у горадзе Осака
8
Разбураны тайфунам будынак