Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Daily Mail: Пятроў і Башыраў зьнялі прастытутку перад атручваньнем Скрыпалёў


City Stay Hotel у Солсбэры

Падазроныя ў атручваньні былога выведніка Расеі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў напярэдадні замаху курылі ў нумары гасьцініцы марыхуану і прывялі туды прастытутку. Пра гэта піша брытанскае выданьне The Daily Mail.

Журналісты паразмаўлялі з гасьцямі гатэлю City Stay Hotel, дзе, як сьцьвярджаецца, жылі Пятроў і Башыраў. Госьці паведамілі газэце пра пах канабісу і пра тое, што з пакою расейцаў даносіліся гукі «шумнага сэксу». Паводле суразмоўцаў, вечарынка цягнулася ўсю ноч.

У сакавіку ў брытанскім Солсбэры былі атручаны былы палкоўнік ГРУ Расеі Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія. Супраць іх ужылі савецкую баявую атруту «Навічок». Лёндан сьцьвярджае, што замах арганізаваў Крэмль, і ўсклаў адказнасьць за тое, што адбылося, асабіста на Пуціна. Выканаўцы злачынства брытанская выведка назвала агентаў расейскай вайсковай выведкі, вядомых пад імёнамі Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 12 верасьня заявіў, што Пятроў і Башыраў – цывільныя асобы і што яны вядомыя расейскім уладам.

13 верасьня тэлеканал RT апублікаваў размову з двума людзьмі, якія назваліся Пятровым і Башыравым. На пытаньне, што яны рабілі ў сакавіку ў Солсбэры, абодва адказалі, што езьдзілі туды як турысты паглядзець на катэдральны сабор. Яны адпрэчваюць датычнасьць да расейскай выведкі, а таксама да інцыдэнту, зьвязанага з прымяненьнем нэрвова-паралітычнага рэчыва тыпу «Навічок» у Солсбэры.

Пазьней СМІ з спасылкай на брытанскую выведку паведамілі, што падазроныя ў атручваньні Скрыпалёў далі інтэрвію RT у якасьці «пакараньня» за дапушчаныя памылкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG