Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З авіярэйсу Менск — Масква зьнялі п’янага дэбашыра


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З самалёта рэйсу «Менск — Масква» ў аэрапорце Дамадзедава паліцыя зьняла п’янага пасажыра, які скандаліў. Пра здарэньне паведаміла галоўнае ўпраўленьне Міністэрства ўнутраных спраў Расеі.

«Мужчына расьпіваў сьпіртныя напоі, парушаў грамадзкі парадак, а таксама заняў месца пасажыра, які сядзеў побач. На просьбу грамадзяніна перасесьці на сваё месца, нанёс яму ўдар», — расказала падрабязнасьці здарэньня афіцыйная прадстаўніца МУС Расеі Ірына Воўк.

Экіпаж самалёта паведаміў пра тое, што адбываецца, дыспэтчару службы авіяцыйнай бясьпекі аэрапорту Дамадзедава, а той выклікаў транспартную паліцыю.

Супрацоўнікі паліцыі затрымалі пасажыра, які аказаўся 54-гадовым жыхаром Маскоўскай вобласьці, і даставілі яго ў дзяжурную частку ў аэрапорце Дамадзедава для высьвятленьня абставінаў здарэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG