Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: Масква агучыла «чарговы фэйк» адносна зьбіцьця малайзійскага «Боінга»


Абломкі малайзійскага «Боінга», зьбітага 17 ліпеня 2014 году над Данбасам
Абломкі малайзійскага «Боінга», зьбітага 17 ліпеня 2014 году над Данбасам

Сакратар Рады бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандр Турчынаў назваў «фэйкам» заявы расейскага боку аб тым, што ракета, зь якой у 2014 годзе над Данбасам быў зьбіты пасажырскі «Боінг» малайзійскіх авіяліній, мела ўкраінскую прыналежнасьць.

«Заява Расейскай Фэдэрацыі аб нібыта ўкраінскім сьледзе ракеты, якая зьбіла МН-17 — гэта чарговы няўдалы фэйк Крамля для таго, каб прыкрыць сваё злачынства, якое ўжо даказана як афіцыйным сьледствам, так і незалежнымі экспэртнымі групамі», цытуе Турчынава Інтэрфакс-Украіна.

Раней 17 верасьня начальнік Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўленьня Мінабароны РФ Мікалай Паршын заявіў, што ракета зэнітна-ракетнага комплексу «Бук», якой быў зьбіты малайзійскі «Боінг» рэйсу MH17, была вырабленая ў падмаскоўным Даўгапрудным у 1986 годзе i адпраўленая ва Ўкраіну, адкуль больш не вярталася ў Расею.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG