Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя сьледчыя: мы вывучым новыя заявы Расеі, але раней яна давала непраўдзівую інфармацыю


Расейскі генэрал-лейтэнант Мікалай Паршын на брыфінгу ў Маскве 17 верасьня 2018

Міжнародная сумесная сьледчая група (JIT), якая расьсьледуе абставіны гібелі малайзійскага «Боінга» над Данбасам ў ліпені 2014 году, паведаміла, што ўважліва вывучыць заявы Міністэрства абароны Расеі, зь якімі яно выступіла ў панядзелак.

У той жа час у заяве JIT гаворыцца, што Расея адказала не на ўсе пытаньні, якія перад ёй паставілі сёлета ў траўні. Тады сьледчыя апублікавалі папярэднюю справаздачу аб катастрофе «Боінга». Там была зроблена выснова, што самалёт зьбілі з устаноўкі «Бук», якая належала расейскай арміі.

У цяперашняй заяве JIT адзначаецца, што расейскі бок праігнараваў пытаньне аб паметках, знойдзеных на абломках ракеты. Акрамя таго, некаторыя ранейшыя заявы Мінабароны Расеі не пацьвярджаліся пасьля праверкі фактаў — у прыватнасьці, сьцьвярджэньне аб «вайсковым самалёце», нібыта заўважаным побач з «Боінгам».

Міжнародная сьледчая група заклікала Расею падаць усе дакумэнты, якія маюць дачыненьне да справы.

Раней 17 верасьня начальнік Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўленьня Мінабароны РФ Мікалай Паршын заявіў, што ракета зэнітна-ракетнага комплексу «Бук», якой быў зьбіты малайзійскі «Боінг» рэйсу MH17, была вырабленая ў падмаскоўным Даўгапрудным у 1986 годзе i адпраўленая ва Ўкраіну, адкуль больш не вярталася ў Расею.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG