Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знайшлі чатырох жанчын, якія больш за суткі блукалі ў лесе


У Лельчыцкім раёне на Гомельшчыне чатыры жанчыны больш за суткі блукалі ў лесе.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Ўпраўленьня ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму, увечары 15 верасьня ў міліцыю зьвярнуўся жыхар Турава. Ён паведаміў, што зьніклі чатыры жанчыны: 1964, 1936, 1937 і 1941 гадоў нараджэньня. Раніцай жанчыны пайшлі ў лес каля вёскі Сіманіцкі Млынок Лельчыцкага раёну і згубіліся.

Пошукі працягваліся ўсю ноч і раніцу. Жанчын знайшлі 16 верасня каля 11-й гадзіны за пяць кілямэтраў ад вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна. Іх стан ацэньваецца як здавальняючы. Высьветлілася, што адна з жанчын да пераезду ў Жыткавіцкі раён пражывала ў гэтых месцах, таму і прапанавала сяброўкам адправіцца ў лес зьбіраць журавіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG