Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лёндан: Пуцін нясе асабістую адказнасьць за атручваньне ў Солсбэры


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін нясе асабістую адказнасьць за атручваньне ў Солсбэры Сяргея і Юліі Скрыпаль. Пра гэта заявіў намесьнік міністра ўнутраных справаў Вялікабрытаніі Бэн Уолес, які курыруе пытаньні бясьпекі. Ён падкрэсьліў, што менавіта Пуцін як кіраўнік дзяржавы «кантралюе, фінансуе і накіроўвае» вайсковую выведку Расеі. Уолес дадаў, што Брытанія будзе супрацьстаяць варожым дзеяньням Крамля, перадае Associated Press.

У сераду прэм’ер Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію атруцілі супрацоўнікі расейскіх спэцслужбаў, якія дзейнічалі на загад Крамля. Брытанская пракуратура апублікавала фота падазраваных у нападзе — Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Лёндан выпусьціў эўрапейскія ордэры на іх арышт.

Масква неаднаразова адмаўляла дачыненьне да атручваньня Скрыпалёў. Прадстаўнік МЗС Расеі ў сераду заявіла, што фота і імёны падазраваных Маскве «нічога ня кажуць». У Крамлі падкрэсьлілі, што Расея атрымлівала адмову ці маўчаньне ў адказ на просьбу падаць дадзеныя аб ходзе расьсьледаваньня ў справе Скрипалёў.

Генэральны сакратар NATO Ёнс Столтэнбэрг ужо падтрымаў заяву прэмʼер-міністра Вялікабрытаніі. Паводле кіраўніка NATO, вайсковы саюз асуджае напад і цалкам салідарны са Злучаным Каралеўствам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG