Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія пацьвердзіла першую сьмерць ад радыяцыі на Фукусіме


Цунамі. Здымак, зроблены ў Японіі 11 сакавіка 2011 году
Цунамі. Здымак, зроблены ў Японіі 11 сакавіка 2011 году

Японія ўпершыню прызнала, што рабочы, які працаваў на АЭС Фукусіма пасьля аварыі, якая адбылася 7 гадоў таму, памёр з прычыны радыяцыйнага апраменьваньня, паведамляе канал News Asia.

Мужчына ва ўзросьце каля 50 гадоў, памёр ад раку лёгкіх, які ў яго знайшлі ў 2016 годзе. Ён працаваў на японскіх АЭС, у тым ліку і на Фукусіме, куды езьдзіў для замеру ўзроўню радыяцыі як найменей два разы пасьля аварыі.

Міністэрствы аховы здароўя, працы і сацыяльнага забесьпячэньня Японіі пастанавіла, што сям’і загінулага павінна быць выплачаная кампэнсацыя.

Раней паведамлялася, што пасьля аварыі з прычыны радыяцыі захварэлі чатыры чалавекі, гэтая сьмерць — першая.

У 2011 годзе АЭС «Фукусіма-1» сур’ёзна пацярпела у выніку магутнага землятрусу і цунамі ля берагоў Японіі. Праз стыхійнае бедзтва загінулі і прапалі бязь вестак каля 18,5 тыс чалавек. Аварыі на «Фукусіме» і Чарнобыльскай АЭС лічацца самымі сур’ёзнымі ядзернымі катастрофамі ў гісторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG