Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнішчальнікі ЗША перахапілі расейскія Ту-95 каля берагоў Аляскі


Расейскі бамбавік Ту-95
Расейскі бамбавік Ту-95

Амэрыканскія зьнішчальнікі F-22 перахапілі два расейскія стратэгічныя бамбавікі Ту-95 на захад ад узьбярэжжа Аляскі.

Пра гэта паведаміла інтэрнэт-выданьне The Washington Free Beacon са спасылкай на прадстаўніка Аб’яднанага камандаваньня аэракасьмічнай абароны Паўночнай Амэрыкі (NORAD) Майкла Кучарэка.

Паводле яго слоў, інцыдэнт адбыўся раніцай 1 верасьня на поўдзень ад Алеўцкіх выспаў у апазнавальнай зоне супрацьпаветранай абароны Аляскі. Амэрыканскія зьнішчальнікі суправаджалі расейскія бамбавікі да таго моманту, калі Ту-95 пакінулі апазнавальных зону. Расейскія самалёты ні разу не ўварваліся ў паветраную прастору ЗША ці Канады, падкрэсьліў прадстаўнік NORAD. Ён таксама ўдакладніў, што Ту-95 суправаджаў самалёт-запраўшчык Іл-78.

У вайсковым ведамстве ЗША адзначылі, што перахоп адбыўся перад вучэньнямі «Ўсход» на расейскім Далёкім Усходзе і, магчыма, бамбавікі адпрацоўвалі «ўдары крылатымі ракетамі па сыстэмах СПА на Алясцы», піша выданьне.

Гэта ўжо ня першы падобны выпадак сёлета. У траўні амэрыканскія зьнішчальнікі перахапілі каля берагоў Аляскі два Ту-95. Падобны інцыдэнт адбыўся і ў красавіку. Дзеяньні расейскіх самалётаў не парушалі міжнародных пагадненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG