У нядзелю, 26 сакавіка амаль у ста гарадах Расеі правялі кампанію ў справе барацьбы з карупцыяй, арганізаваную Аляксеем Навальным. Сам Навальны быў затрыманы ў цэнтры Масквы.
Барыс Акунін апублікаваў новы раман «Шчасьлівая Расея», усе насельнікі якога, нягледзячы на назву, няшчасныя.
Служба бясьпекі Ўкраіны на тры гады забараніла ўезд у краіну сьпявачцы Юліі Самойлавай, якая павінна была прадстаўляць Расею на конкурсе «Эўравізія-2017» у Кіеве.
Былога кіраўніка перадвыбарчага штабу Дональда Трампа Пола Манафорта выкрылі ў атрыманьні ня менш за 50 мільёнаў даляраў за працу ў інтарэсах прэзыдэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Дума прыняла законапраект, які дазваляе расейцам, якія трапілі пад заходнія санкцыі, не даваць справаздачы і не плаціць падаткаў ў Расеі.
Кандыдата ў прэзыдэнты Францыі ад партыі «Рэспубліканцы» Франсуа Фіёна западозрылі ў атрыманьні 50 тысяч даляраў за арганізацыю сустрэч прадстаўнікоў бізнэсу з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
«Рассельгаснагляд» спыніў увоз зь Беларусі 1.45 тоны нарвэскай мойвы, паведамляе Інтэрфакс.
Асьпіранта гістарычнага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які вывесіў самаробны сьцяг Украіны, дапыталі і зьбілі супрацоўнікі ФСБ.
Суд у Маскве 21 сакавіка прысудзіў Хасана Закаева, які абвінавачваецца ў датычнасьці да тэракту ў тэатральным цэнтры на Дуброўцы, да 19 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі строгага рэжыму.
Расея пабудуе новую вайсковую базу на паўночным захадзе Сырыі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка курдзкіх «Атрадаў народнай самаабароны» (YPG) Рэдура Халіля.
У Польшчы на чатыры гадоў зьняволеньня за шпіянаж на карысьць Расеі асуджаны Станіслаў Ш.
«Мая пазыцыя выразная, закон мусіць быць адзін для ўсіх... Я лічу, што яна не павінна прыяжджаць ва Ўкраіну», — сказаў кіраўнік СБУ Грыцак.
З 2011 па 2015 год колькасьць самагубстваў у Расеі стабільна зьніжалася на 10% у год. Але ў 2016 годзе назіраецца рост на 57%.
У Кіеве трывае актыўная арганізацыйная праца для правядзеньня ў траўні 62-га міжнароднага песеннага конкурсу «Эўрабачаньне» — абвяшчаюцца тэндэры на розныя віды паслуг, набіраюцца каманды валянтэраў, прадаюцца квіткі.
У падкантрольным Крамлю судзе Сімфэропаля сёньня адбудзецца разгляд справы супраць украінскага журналіста Міколы Семяны, які супрацоўнічаў з праектам Радыё Свабода «Крым. Рэаліі». Папярэдняе паседжаньне па справе адбылося ў канцы лютага.
Украінскія ўлады паведамілі, што на Данбасе прарасейскія сэпаратысты за суткі 85 разоў парушылі рэжым спыненьня агню.
Навальны адзначае, што дакумэнт не дазваляе і не забараняе мітынг. Альтэрнатыўнай пляцоўкі Навальнаму не прапануюць, хоць мусяць тое рабіць паводле закону.
Дзяржаўная дума Расейскай Фэдэрацыі даручыла свайму камітэту інфармацыйнай палітыкі арганізаваць праверку дзейнасьці расейскіх службаў Радыё Свабода, «Голасу Амэрыкі» і CNN на адпаведнасьць расейскаму заканадаўству.
Кіраўнік МЗС Грузіі Міхаіл Джанелідзе ў пятніцу на брыфінгу аб’явіў, што Расея разьмяшчае ў сэпаратысцкай Абхазіі дадатковыя зэнітна-ракетныя комплексы С-300.
Дзяржаўная дума прыняла ў другім чытаньні законапраект, які дае магчымасьць расейскім грамадзянам, якія трапілі пад міжнародныя санкцыі, не даваць справаздачы аб даходах у Расеі.
Суд у Маскве адмовіўся выдаць санкцыю на арышт затрыманага на запыт беларускіх уладаў шэф-рэдактара інфармацыйнага агенцтва Regnum грамадзяніна Беларусі Юрыя Баранчыка, паведаміў галоўны рэдактар гэтага СМІ Мадэст Колераў.
Злучаныя Штаты зноў рэзка асудзілі захоп Расеяй Крыму і рэфэрэндум, які Масква правяла, каб апраўдаць анэксію паўвыспы ў 2014 годзе.
У залі сэсіяў крымскага парлямэнту адбыўся канцэрт з удзелам «ветлівых людзей». Мерапрыемства было прымеркавана да трэцяй гадавіны «рэфэрэндуму пра ўзьяднаньне паўвострава з Расеяй».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў чацьвер 16 сакавіка ўхваліў увядзеньне санкцый у дачыненьні да пяці банкаў з расейскім дзяржаўным удзелам. Накладзеныя санкцыі Ўладзімір Пуцін абмяркоўваў сёньня ў Крамлі на закрытай сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэс-супольнасьці.
Паліцыянты затрымалі грамадзяніна Ўзбэкістану, які легальна знаходзіўся на тэрыторыі Расеі, і сапсавалі яму пашпарт непрыстойнымі надпісамі. Фота сапсаванага пашпарта апублікаваў у сваім Фэйсбуку муніцыпальны дэпутат пасёлка Шушары Арцемі Галіцын. Ён жа разам з пацярпелым мігрантам зьвярнуўся ў паліцыю са скаргай.
Справаздача Рады Эўропы паказала, што з расейскіх зьняволеных самы вялікі працэнт — гэта асуджаныя за забойства. Расея мае самы высокі паказчык колькасьці зьняволеных у адносінах да насельніцтва краіны з 47 дзяржаў, якія ўваходзяць у Раду Эўропы.
Сайт паведамляе, што Баранчык знаходзіцца ў Дарагамілаўскім РУУС. Але ў гэтым РУУС кажуць Свабодзе, што Юрыя Баранчыка ў іх няма, пра яго затрыманьне там ня ведаюць.
Былы прэмʼер-міністар Чарнагорыі Міла Джуканавіч зьвярнуўся да Эўрапейскага Зьвязу з заклікам утаймаваць «разбуральны ўплыў» Расеі на Бальканах.
Ягоную справу будуць разглядаць без вывучэньня доказаў і сьведак.
Расея ў другім квартале 2017 году плянуе захаваць пастаўкі нафты ў Беларусь на ўзроўні першага кварталу.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 14 сакавіка распарадзіўся падпісаць дакумэнт, які дазволіць вайскоўцам з Паўднёвай Асэтыі служыць у расейскай арміі. Ён даручыў міністэрству абароны і міністэрству замежных справаў падпісаць дакумэнт ад імя дзяржавы.
Чэскі журналіст, супрацоўнік газэты Hospodářské noviny Ондржэй Соўкуп прааналізаваў выстаўленую ў інтэрнэт электронную перапіску грамадзяніна Беларусі Аляксандра Ўсоўскага, які за расейскія грошы арганізоўваў прарасейскія рухі ў краінах Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы.
Актывісты ўкраінскіх нацыяналістычных арганізацый, у тым ліку корпусу «Азоў» у панядзелак блякавалі ў цэнтры Кіева цэнтральнае аддзяленьне даччынага банку «Сбербанку» Расеі ва Украіне.
Эўрапейскі Зьвяз падоўжыў на шэсьць месяцаў тэрмін дзеяньня санкцый, накладзеных у 2014 годзе на шэраг фізычных асобаў і арганізацый, якія сталі прычынай шкоды, незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
Найноўшае расейскае ўзбраеньне на Данбасе: відэадоказы
У Міжнародным судзе ў Гаазе адбыліся вусныя слуханьні пазову Ўкраіны супраць Расеі, пададзенага сёлета ў студзені. Украіна просіць прыцягнуць Расею да адказнасьці за парушэньне дзьвюх Канвэнцый ААН — аб супрацьдзеяньні фінансаваньню тэрарызму і аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі.
Прапагандысцкі праект дзеля дыскрэдытацыі эўрапейскага выбару Ўкраіны створаны расейскім палітыкам Канстанцінам Затуліным.
Міністэрства замежных спраў Украіны перадасьць у Міжнародны суд ААН у Гаазе ўсю непублічную перапіску з расейскім зьнешнепалітычным ведамствам, якая зьвязана з узброеным канфліктам у Данбасе.
У Маскве каля сьценаў Крамля затрымалі актывістак, якія вывесілі банэр і запалілі дымавыя шашкі, паведамляе «ОВД-Инфо».
У рамках другога дня слуханьняў па справе «Украіна супраць Расеі» у Міжнародным судзе ААН у Гаазе прадстаўнік Расеі Раман Калоднік заявіў, што прычынай падзей на ўсходзе Ўкраіны стала «зьвяржэньне ўлады» і «пераварот» які адбыўся ў Кіеве.
Прэм'ер-міністры Расеі і Беларусі жорстка выказваліся ў Бішкеку. Мядзьведзеў пагражае ростам цэнаў на газ тым, хто захоча выйсьці з Эўразійскага эканамічнага саюзу; Кабякоў цьвердзіць, што непаразуменьні з Расеяй «фундамэнтальна ўплываюць на шматбаковыя дачыненьні».
«А я, будь хоть дедом преклонных годов, реально, по жизни, по сути, немецкий бы выучил только за то, что им разговаривал Путин!»
Міжнародны суд у Гаазе ў панядзелак, 6 сакавіка, пачне публічныя слуханьні на пазоў Украіны супраць Расеі. Як вынікае з парадку дня суду, слуханьні пройдуць з 6 па 9 сакавіка.
У пятніцу Цэнтрабанк Расеі адклікаў ліцэнзіі ў двух татарстанскіх банкаў — «Интехбанка» і «Татфондбанка» (другога па велічыні ў рэспубліцы, кантрольны пакет акцый якога належыць ураду Татарстану).
Заканадаўчы орган непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі прыняў у першым чытаньні законапраект аб прызнаньні расейскага трыкалёру другім дзяржаўным сьцягам. Пра гэта паведамляе агенцтва «Навіны» Прыднястроўя.
Старшыня камітэту па СНД Дзяржаўнай думы Расеі Леанід Калашнікаў заявіў, што калі эскаляцыя канфлікту ў Данбасе працягнецца, а Ўкраіна пяройдзе да актыўных баявых дзеяньняў, тады з боку Расеі магчымыя любыя рашэньні.
Блякада паставак вугалю з тэрыторый Данбасу, якія кантралююць сэпаратысты, нявыгадная Ўкраіне, бо змушае ўкраінскія прадпрыемствы закупляць вугаль у Расеі, — заявіў прэм’ер-міністар Украіны Ўладзімір Гройсман у інтэрвію праекту Радыё Свабода «Настоящее время».
На ўсходзе Ўкраіны прарасейскія сэпаратысты самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік абвясьцілі аб увядзеньні «вонкавага кіраваньня» на ўкраінскіх прадпрыемствах, разьмешчаных на падкантрольных ім тэрыторыях.
У кватэрах дзьвюх расейскіх праваабаронцаў, былых сябраў Грамадзкай назіральнай камісіі Масквы, адбыліся ператрусы.
Упаўнаважаная па правах чалавека ў РФ Тацяна Маскалькова заявіла «Вестям», што ўказ прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна аб прызнаньні ў Расеі дакумэнтаў жыхароў так званых «ДНР» і «ЛНР» — «вымушаная гуманітарная акцыя».
Загрузіць яшчэ