Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Манафорт атрымаў 50 мільёнаў даляраў за працу «ў інтарэсах Пуціна»


Пол Манафорт
Пол Манафорт

Былога кіраўніка перадвыбарчага штабу Дональда Трампа Пола Манафорта выкрылі ў атрыманьні ня менш за 50 мільёнаў даляраў за працу ў інтарэсах прэзыдэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Паводле агенцтва, адпаведны кантракт Манафорт падпісаў з расейскім мільярдэрам Алегам Дзерыпаскам у 2006 годзе, і ён дзейнічаў мінімум да 2009 году. Штогадовая выплата па ім складала 10 мільёнаў даляраў.

У 2005 годзе на фоне пагаршэньня адносінаў Расеі і ЗША Манафорт распрацаваў стратэгічны плян, які, паводле яго слоў, «прынясе значную выгаду» ўраду Пуціна, паведамляе АР.

Манафорт пацьвердзіў, што працаваў на Дзерыпаску, аднак падкрэсьліў, што гэтая праца была законнай.

У цяперашні час спэцслужбы ЗША расьсьледуюць магчымыя сувязі паплечнікаў Дональда Трампа з Расеяй. Расьсьледаваньне вядзецца, у прыватнасьці, у дачыненьні да Пола Манафорта. Паводле зьвестак СМІ, яго асяродзьдзе падазраюць у сувязях з ФСБ.

Манафорт абвергнуў паведамленьні аб магчымых сувязях з Расеяй, абвінаваціўшы ў іх распаўсюдзе Дэмакратычную партыю США.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG