Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Украіны: Блякада Данбасу вымушае ўкраінскія прадпрыемствы купляць вугаль у Расеі


Блякада паставак вугалю з тэрыторый Данбасу, якія кантралююць сэпаратысты, нявыгадная Ўкраіне, бо змушае ўкраінскія прадпрыемствы закупляць вугаль у Расеі, — заявіў прэм’ер-міністар Украіны Ўладзімір Гройсман у інтэрвію праекту Радыё Свабода «Настоящее время». Так ён адрэагаваў на сьцьвярджэньні, што ўлады Ўкраіны падтрымліваюць актывістаў-арганізатараў блякады.

«Давайце паглядзім на плюсы і мінусы блякады. Мы праводзілі вялікую сустрэчу з украінскімі мэталюргамі, якія забясьпечваюць 17% прамысловай вытворчасьці Украіны і 25% валютнай выручкі, гэта магутная сфэра нашай эканомікі. Ім проста перакрылі шлях да ўкраінскіх нетраў: бо гэта ж ўкраінскі вугаль, гэта вугаль які належыць ўкраінцам », - сказаў Гройсман.

Сёньня фактычна блякада змушае прадпрыемствы купляць вугаль у Расеі.

«Мэталюргі кажуць: вельмі цяжка закупляць вугаль, які патрэбны. Па сутнасьці ёсьць толькі дзьве крыніцы: альбо Амэрыка, альбо Расея. Сёньня фактычна блякада змушае прадпрыемствы купляць вугаль у Расеі», — падкрэсьліў ён.

«Што тычыцца палітычных мэтаў блякады, яны абсалютна зразумелыя — гэта зьнішчэньне Ўкраіны», — заявіў украінскі прэм’ер. — Гэта, вядома, на руку Расейскай Фэдэрацыі, а ўкраінцы ад гэтага пацерпяць. Калі блякада працягнецца, эканоміка пачне падаць, пачнецца беспрацоўе і гэтак далей. У першую чаргу сытуацыя нацэлена на гэта «.

Прэм’ер выказаў надзею, што арганізатары блякады «асэнсуюць свае дзеяньні» і здымуць пасты.

****

Блякаду паставак вугалю з тэрыторый, якія кантралююцца сэпаратыстамі так званых «ДНР» і «ЛНР» у сярэдзіне студзеня пачалі ўкраінскія вайскоўцы-вэтэраны з батальёнаў «Айдар» і «Данбас». Яны перакрылі чыгуначныя шляхі ў раёне Луганск-Папасная, па якіх вугаль-антрацыт пастаўляўся ва Ўкраіну.

Гэтыя дзеяньні яны тлумачылі па-першае барацьбой з кантрабандай з тэрыторый «ДНР» і «ЛНР», а па-другое — тым, што на перапродажы вугалю з Данбасу ўзбагачаюцца «пэўныя асобы».

XS
SM
MD
LG