«Мы маем інфармацыі аб увозе ў Абхазію дадатковых расейскіх камплектаў С-300. Гэтыя дзеяньні расейскага боку гэтак жа, як і рашэньне аб уваходжаньні ў склад расейскіх Узброеных сіл падразьдзяленьняў Паўднёвай Асэтыі, яшчэ раз пацьвярджаюць, што расейская палітыка арыентавана на анэксію, а не на забесьпячэньне міру і бясьпекі», — заявіў у пятніцу на брыфінгу Джанелідзэ.
Сакратар Рады Нацыянальнай бясьпекі Грузіі Давід Раквіашвілі пазьней выказаў здагадку, што разьмяшчэньне Расеяй С-300 у Абхазіі можа быць накіравана ня супраць Грузіі, у якой няма сучасных ВПС, а супраць актыўнасьці NATO у Чорным моры.
*****
Сэпаратысцкі рэгіён Грузіі абвясьціў незалежнасьць пасьля вайны з Грузіяй у 1993 годзе. Расея пасьлядоўна падтрымлівала сэпаратысцкія настроі ў Абхазіі, а ў 2008 годзе пасьля пяцідзённай расейска-грузінскай вайны прызнала яе незалежнасьць. Грузія лічыць сэпаратысцкія Абхазію і Паўднёвую Асэтыю тэрыторыямі, акупаванымі Расеяй, і абвінавачвае РФ у парушэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны, а сам факт прызнаньня незалежнасьці лічыць часткай анэксіі.
З 2009 года ў Гудаўце дысьлякуецца 7-я аб’яднаная ваенная база расейскіх Узброеных сіл з колькасьцю кантынгенту да 4 000 чалавек. Цяпер з найноўшага ўзбраеньня на базе прысутнічае адзін зэнітна-ракетны комплекс супрацьпаветранай абароны С-300. Аб разьмяшчэньні дадатковых комплексаў ні ўлады Абхазіі, ні Мінабароны РФ афіцыйна не абвяшчалі. Аднак у канцы мінулага году ў Дзярждуму РФ паступіла на ратыфікацыю пагадненьне аб аб’яднанай групоўцы войскаў РФ і Абхазіі, якое павінна ўзмацніць ваенную прысутнасьць РФ на тэрыторыі непрызнанай рэспублікі.
Кіраўнік МЗС Грузіі Міхаіл Джанелідзе ў пятніцу на брыфінгу аб’явіў, што Расея разьмяшчае ў сэпаратысцкай Абхазіі дадатковыя зэнітна-ракетныя комплексы С-300.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1