Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская Дума даручыла праверыць Радыё Свабода, «Голас Амэрыкі» і CNN


Штаб-кватэра Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ў Празе
Штаб-кватэра Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ў Празе

Дзяржаўная дума Расейскай Фэдэрацыі даручыла свайму камітэту інфармацыйнай палітыкі арганізаваць праверку дзейнасьці расейскіх службаў Радыё Свабода, «Голасу Амэрыкі» і CNN на адпаведнасьць расейскаму заканадаўству.

З такой ініцыятывай выступіў дэпутат ад партыі «Адзіная Расея» Канстанцін Затулін. Паводле яго, праверка павінна стаць адказам расейскіх уладаў на ўнесены ў Кангрэс ЗША законапраект, які дае Міністэрству юстыцыі дадатковыя паўнамоцтвы для праверкі расейскага тэлеканалу Russia Today на адпаведнасьць амэрыканскім законам.

Як адзначыла сэнатар ад Дэмакратычнай партыі Джын Шагін, якая прапанавала законапраект, Russia Today каардынуе сваю дзейнасьць з расейскім урадам для распаўсюджваньня ілжывай інфармацыі. Раней гэты тэлеканал абвінавацілі ў датычнасьці да ўмяшаньня ў выбары прэзыдэнта ЗША, якія адбыліся ў лістападзе летась.

Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ставіць сваёй задачай распаўсюджваньне каштоўнасьцяў дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці, зьвяртаючыся да аўдыторыі тых краінаў, у якіх свабода прэсы альбо забароненая, або абмежаваная ўладамі, альбо пакуль ня стала нормай жыцьця грамадзтва. Маскоўскае бюро Свабоды працуе ў Маскве з 1991 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG