Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея — самая «турэмная» краіна Эўропы


Сотрудник следственного изолятора № 2 "Бутырская тюрьма"
Сотрудник следственного изолятора № 2 "Бутырская тюрьма"

Справаздача Рады Эўропы паказала, што з расейскіх зьняволеных самы вялікі працэнт — гэта асуджаныя за забойства. Расея мае самы высокі паказчык колькасьці зьняволеных у адносінах да насельніцтва краіны з 47 дзяржаў, якія ўваходзяць у Раду Эўропы.

Такія зьвесткі ўтрымліваюцца ў дасьледаваньні, зробленым Радай Эўропы, вынікі якога былі прадстаўленыя 14 сакавіка журналістам.

Школа крымінальных дасьледаваньняў Унівэрсытэту Лазаны ў Швэйцарыі, якая зрабіла дасьледаваньне па замове Рады Эўропы, паведамляе, што па дадзеных на канец 2015 года на 100 тысяч жыхароў Расеі прыпадала 439,2 зьняволеных.

Па гэтым паказчыку Расея з вялікім адрывам «абагнала» іншыя эўрапейскія краіны: наступныя за ёй у гэтым рэйтынгу — гэта Літва (278 зьняволеных на 100 тысяч грамадзян), Грузія (275) і Азэрбайджан (223,4).

Паказчык Расеі ў 4 разы перавышае сярэдні ўзровень для краін-сябраў Рады Эўропы (115 зьняволеных на 100 тысяч жыхароў краіны).

Навукоўцы з Унівэрсытэту Лазаны паведамілі, што забойства застаецца самым распаўсюджаным злачынствам, за якое адбываюць пакараньне ў расейскіх турмах — людзі, асуджаныя па гэтым артыкуле крымінальнага кодэкса Расеі, складаюць 27,8 адсоткаў ад агульнай колькасьці зьняволеных.

Узровень сьмяротнасьці ў турмах Расеі склаў 61,1 на 10 тысяч зьняволеных — адзін з самых высокіх сярод буйных эўрапейскіх краін, больш чым у два разы вышэй за сярэдні паказчык па Эўропе ў 27,3%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG