Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зялёныя чалавечкі» зноў у крымскім парлямэнце. Відэа


Помнік «ветлівым людзям» у Крыме
Помнік «ветлівым людзям» у Крыме

У залі сэсіяў крымскага парлямэнту адбыўся канцэрт з удзелам «ветлівых людзей». Мерапрыемства было прымеркавана да трэцяй гадавіны «рэфэрэндуму пра ўзьяднаньне паўвострава з Расеяй». Відэа выступу апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook дэпутат Дзярждумы ад Рэспублікі Крым Андрэй Казянкоў.

На запісы відаць, як узброеныя спэцназаўцы ў масках разам з дэпутатамі сядзяць у залі і слухаюць выступ маленькай дзяўчынкі, апранутай у рускі нацыянальны касьцюм. Потым яны салютуюць ёй вайсковым прывітаньнем.

Тэрмін «ветлівыя людзі» або «зялёныя чалавечкі» атрымаў распаўсюджаньне ў сувязі з анэксіяй Крыму Расеяй. Так у інтэрнэце сталі называць ўзброеных людзей у зялёнай форме і ў масках, якія ўдзельнічалі ў апэрацыі, што праходзіла на тэрыторыі паўвострава ў лютым-сакавіку 2014 году. «Зялёныя чалавечкі» знаходзіліся ў залі парлямэнту, калі прымалася рашэньне пра рэфэрэндум аб далучэньні Крыму да Расеі. Яны былі экіпіраваныя ў расейскую вайсковую форму найнавейшага ўзору, але бяз знакаў адрозьненьня. Улады Крыму пазьней настойвалі, што гэта быў не расейскі спэцназ, а «народнае апалчэньне». Хаця ў сетках зьяўляліся відэасьведчаньні, дзе «ветлівыя людзі» прызнаваліся, што служаць у расейскім войску, аднак міністар абароны Расеі Сяргей Шойгу катэгарычна адмаўляў, што на тэрыторыі Крыму знаходзіліся расейскія вайскоўцы.

Крым стаў часткай Расеі ў сакавіку 2014 году, пасьля рэфэрэндуму 17 сакавіка, які памяняў статус аўтаномнай рэспублікі. Рэфэрэндум ня быў прызнаны большасьцю краінаў сьвету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG