Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума вызваліла расейцаў пад санкцыямі ад выплаты падаткаў у Расеі


Дзяржаўная Дума Расеі, верасень 2016
Дзяржаўная Дума Расеі, верасень 2016

У трэцім чытаньні Дзяржаўная Дума Расеі канчаткова прыняла законапраект, які дазваляе расейцам, якія трапілі пад заходнія санкцыі, не даваць справаздачы і не плаціць падаткаў ў Расеі.

За прагаласавалі 322 дэпутаты, супраць — 85, адзін дэпутат ўстрымаўся.

Раней аўтар ініцыятывы, старшыня камітэту Думы па бюджэце Андрэй Макараў заяўляў, што «папраўка не прывядзе да страты ніводнай капейкі бюджэту, а наадварот — прывядзе да павелічэньня падаткаабкладаньня удзельнікаў санкцыйных сьпісаў».

Закон тычыцца расейцаў, якія валодаюць уласнасьцю і актывамі за мяжой і павінны плаціць зь іх падаткі. У звычайным выпадку, калі яны больш за шэсьць месяцаў на год жывуць за мяжой, яны не зьяўляюцца падатковымі рэзыдэнтамі ў Расеі і плацяць падаткі за мяжой.

Але з прычыны санкцый, якія былі накладзеныя на Расею за анэксію Крыму і ўдзел ва ўзброеным канфлікце ва Ўсходняй Украіне, такія людзі вымушаныя жыць у Расеі, без магчымасьці выезду. І, як рэзыдэнты Расеі, яны ўжо два гады вымушаныя даваць справаздачу аб падатках перад Фэдэральнай падатковай службай і плаціць падаткі па стаўцы, прынятай у РФ. І ў прыватнасьці, плаціць 30%, а не 13% з даходаў, атрыманых у РФ.

Новы закон дазволіць ім плаціць падаткі як нерэзыдэнтам, нягледзячы на сталае пражываньне ў Расеі.

У амэрыканскі санкцыйных сьпіс у цяперашні час ўключаныя 56 расейцаў, у эўрапейскі — 157 грамадзянаў Расеі і Ўкраіны. Сярод іх прадпрымальнікі Аркадзь і Раман Ратэнбергі і нафтатрэйдар Генадзь Цімчанка, якіх лічаць блізкімі сябрамі прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

Аркадзь Ратэнберг, паводле Forbes, валодаў у 2016 годзе маёмасьцю ў 1 мільярд даляраў. Багацьце Цімчанкі, паводле зьвестак Forbes, перавышае 11 мільярдаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG