Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: данбаскія сэпаратысты знайшлі зброю ў шахтах


Прадстаўнік Расеі ў Гаагскім судзе па справе "Ўкраіна супраць Расеі" Раман Калодкін
Прадстаўнік Расеі ў Гаагскім судзе па справе "Ўкраіна супраць Расеі" Раман Калодкін

У рамках другога дня слуханьняў па справе «Украіна супраць Расеі» у Міжнародным судзе ААН у Гаазе прадстаўнік Расеі Раман Калоднік заявіў, што прычынай падзей на ўсходзе Ўкраіны стала «зьвяржэньне ўлады» і «пераварот» які адбыўся ў Кіеве.

Іншы прадстаўнік Расеі Ільля Рагачоў патлумачыў наяўнасьць узбраеньняў у сэпаратыстаў тым, што яны захапілі яго зь месцаў захоўваньня зброі былой савецкай арміі, якія знаходзіліся ў шахтах. Доказы ўкраінскага боку аб выкарыстаньні сэпаратыстамі ў Данбасе найноўшай зброі, якая маецца на ўзбраеньні толькі ў расейскай арміі, прадстаўнік Расеі не пракамэнтаваў.

Рагачоў таксама адхіліў абвінавачваньні ў фінансаваньні тэрарызму на ўсходзе Ўкраіны. Прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расеі Грыгорый Лукʼянец заявіў, што менавіта Ўкраіна, а не Расея дзесяцігодзьдзямі ўціскала і падвяргала дыскрымінацыі крымскіх татараў.

Міжнародны суд ААН у Гаазе 6 сакавіка пачаў разгляд пазову Ўкраіны супраць Расеі «аб фінансаваньні тэрарызму і расавай дыскрымінацыі». Кіеў патрабуе прыцягнуць Расею да адказнасьці за парушэньне дзьвюх канвэнцый — аб барацьбе з фінансаваньнем тэрарызму і аб ліквідацыі расавай дыскрымінацыі.

Украіна падала пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН у Гаазе 16 студзеня. Пасяджэньні праходзяць з 6 па 9 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG