Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Акунін: Расейская дзяржава захоўвае ардынскую структуру


Барыс Акунін

Пісьменьнік Грыгорый Чхарцішвілі, вядомы пад псэўданімам Барыс Акунін, апублікаваў новы раман «Шчасьлівая Расея», усе насельнікі якога, нягледзячы на назву, няшчасныя.

Дзеяньне адбываецца ў 1937 годзе, і, як апісвае зьмест раману сам аўтар, «галоўны пэрсанаж — сьледчы, ён працуе ў сакрэтным палітычным аддзеле НКВД, які займаецца рэпрэсіямі»: «Яму даводзіцца расьсьледаваць справу аб падпольным гуртку „Шчасьлівая Расея“, дзе зьбіраюцца інтэлігенты, пікейныя камізэлькі і чытаюць адзін аднаму даклады аб тым, які будзе цудоўнай і квітнеючай Расея ў будучыні. Гэта як бы рэтра-футурыстычны раман, гэта значыць, зь мінулага, з 1937 году мы глядзім у будучыню, у XXI, XXII, XXIII стагодзьдзе».

«Шчасьлівая Расея» — трэці з раманаў «Сямейнага альбому»: дзеяньне сэрыі пачынаецца напярэдадні лютаўскай рэвалюцыі 1917 году, у «Арыстаноміі», працягваецца ў дваццатыя раманам пра каханьне «Іншы шлях» і, нарэшце, прыходзіць ў 1937 год.

Герой «Арыстаноміі» — юнак Антон Клабукоў, які вырас у коле інтэлігенцыі, апускаецца ў рэвалюцыю і Грамадзянскую вайну. Дваццаць гадоў пазьней, у «Шчасьлівай Расеі», галоўнай дзеючай асобай становіцца другарадная спачатку фігура Філіпа Бляхіна — сэрыйнага здрадніка, філёра ахранкі, партыйнага функцыянэра і супрацоўніка НКВД. Тым ня менш лёс расейскай інтэлігенцыі і яе ўяўленьні аб тым, які шлях разьвіцьця павінна выбраць краіна, па-ранейшаму складаюць галоўны прадмет разважаньняў Акуніна.

У «Шчасьлівай Расеі» Акунін вуснамі свайго героя даволі жорстка апісвае стан расейскай дзяржаўнасьці: 500 гадоў, з часоў панаваньня Івана Трэцяга (Вялікага), Расея будуецца на падабенства Арды. У інтэрвію Радыё Свабода, якое ўзяў супрацоўнік расейскай службы, Валянцін Барышнікаў, пісьменьнік пералічвае асноўныя характарыстыкі гэтай сьветабудовы.

Барыс Акунін: Калі мой пэрсанаж-гісторык, зь якім я цалкам салідарны, кажа, што расейская дзяржава захоўвае ардынскую структуру, ён агаворваецца, што на нейкіх этапах гісторыі гэтая структура была эфэктыўная і правільная. Гэтая структура ўяўляе сабою некалькі кампанэнтаў, якія зьяўляюцца канстантамі расейскай дзяржаўнасьці:

сакралізацыя гасудара, вялікага хана, генэральнага сакратара, прэзыдэнта, як бы ён ні называўся

жорсткая вэртыкаль улады, у свой час створаная Чынгісханам, калі ўся краіна кіруецца паводле аднаго прынцыпу: начальнік, начальнік тумену — дзесяцітысячнік, начальнік сотні, начальнік дзясятка. Ніякіх іншых крыніц ўлады не прадбачваецца. Абсалютная цэнтралізацыя, усе рашэньні прымаюцца толькі ў цэнтры, правінцыя ня значыць нічога, ня ўдзельнічае ў рашэньнях. Абавязкова — сакралізацыя гасудара, вялікага хана, генэральнага сакратара, прэзыдэнта, як бы ён ні называўся, таму што бяз гэтага вэртыкаль не працуе. Вельмі важная роля спэцслужбаў, якія ў Чынгісхана называліся «кэшык», а потым сталі называцца апрычнікамі, Трэцім аддзяленьнем, жандарамі, НКВД, як заўгодна. Гэта для вэртыкалі адзіная магчымасьць кантраляваць ўсю доўгую лесьвіцу улады.

РС: Вы звычайна шмат працуеце з фактурай той эпохі, якую апісваеце. У «Шчасьлівай Расеі» адмоўныя героі, людзі з НКВД, прагаворваюць мэханіку адмоўнага адбору. Адзін зь іх, Шванц, заяўляе, што няма ніякіх ворагаў, іх прыдумляюць як сродак барацьбы за ўладу. Вы на нешта абапіраецеся, калі пішаце, што гэтыя людзі ўсьведамлялі адсутнасьць ворага, былі такімі злоснымі цынічнымі маніпулятарамі?

Барыс Акунін: Былі розныя людзі, я чытаў мноства дакумэнтаў, мэмуараў. Сярод іх была, вядома, вялікая колькасьць людзей абсалютна цынічных, тыпу гэтага Шванца, і былі людзі перакананыя. Да 1937 году, калі адбываецца дзеяньне, рэальных «ворагаў» унутры краіны не засталося, яны ўсе даўно былі вывезены, зьнішчаны. Карная сыстэма працавала на ўсю катушку, ім трэба было чымсьці даваць справаздачу — 20-годзьдзе Вялікага Кастрычніка на носе, толькі што выйшла адпаведная пастанову, зьверху патрабуюць. Шванц ужывае два тэрміны, якія мне дзесьці трапіліся, адзін з іх завецца «ляпніна», а другі — «ліпняк». «Ліпняк» — чыстая ліпа, калі няма нічога, на пустым

«Ліпняк» — чыстая ліпа, калі няма нічога, на пустым месцы справу ствараецца.

месцы справу ствараецца. А «ляпніна» — калі ёсьць нейкая лухта, бабулі ля пад’езда сказалі, а на гэта лепіцца цэлая гісторыя. Карныя органы прыкладна так жа дзейнічаюць у любой структуры, якая абапіраецца на спэцслужбы. Тое ж адбываецца і ў сучаснай Расеі, таму што распладзілася неверагодная колькасьць усялякіх канкурэнтных структур, якія дублююць адна адну — ФСБ, Сьледчы камітэт, Генэральная пракуратура, яшчэ хтосьці, яны трымаюць вялізныя штаты, атрымліваюць вялікія грошы, ім усім трэба чымсьці займацца. Яны часта проста выдумляюць справы і высмоктваюць іх з пальца. Гэта паўтараецца зь веку ў век. Тое ж было ў царскай ахранкі, тое ж было ў Трэцім аддзяленьні.

Цалкам чытаць інтэрвію тут.

XS
SM
MD
LG