Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэм’ер Чарнагорыі просіць Эўразьвяз утаймаваць Маскву


Міла Джуканавіч
Міла Джуканавіч

Былы прэмʼер-міністар Чарнагорыі Міла Джуканавіч зьвярнуўся да Эўрапейскага Зьвязу з заклікам утаймаваць «разбуральны ўплыў» Расеі на Бальканах.

Джуканавіч выступіў з заявай 14 сакавіка, празь некалькі месяцаў пасьля таго, як чарнагорская пракуратура заявіла пра спробу дзяржаўнага перавароту з мэтай зьвяржэньня празаходняга ўраду Чарнагорыі і прадухіленьня далучэньня краіны да NATO.

Джуканавіч, які сышоў у адстаўку ў кастрычніку, заявіў, што Масква «вядзе вайну супраць Эўропы і Захаду ў цэлым» і пагражае «самому існаваньню Эўрапейскага Зьвязу», падтрымліваючы праварадыкальныя групоўкі, якія выступаюць супраць блёку 28 краінаў.

«Чарнагорыя апынулася на лініі агню, — сказаў Джуканавіч агенцтву Аssociated Press, — Але, я ўпэўнены, Чарнагорыя — гэта не галоўная мэта. На прыкладзе Чарнагорыі [Расея] хацела паказаць, што ЭЗ і NATO ня могуць пашырацца безь яе згоды. Я лічу, што гэта ключавы пасыл для ЭЗ і NATO».

Пракуратура Чарнагорыі абвінаваціла Расею і яе спэцслужбы ў падрыхтоўцы спробы дзяржаўнага перавароту, які нібыта прадугледжваў і забойства Джуканавіча. Каля 20 чалавек, у тым ліку двое грамадзян Расеі, былі абвінавачаныя ў падрыхтоўцы перавароту.

Крэмль неаднаразова адмаўляў свой удзел у змове. Але Масква адкрыта падтрымала нацыяналістычныя партыі і групы, якія выступаюць супраць уступленая Чарнагорыі ў NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG