Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастаўкі нафты з Расеі застануцца ніжэйшымі за попыт Беларусі


«Пакуль ніякіх зьменаў у графік паставак нафты ў Беларусь у параўнаньні з I кварталам няма — 4 мільёны тон», — цытуе расейскае выданьне «Ведомости» першага намесьніка міністра энэргетыкі Расеі Аляксея Тэксьлера.

«Нафтагазавыя войны» між Беларусьсю і Расеяй ідуць ад сярэдзіны 2016 году, калі Расея запатрабавала ад Беларусі больш як 200 млн даляраў запазычанасьці за газ. Беларусь, не прызнаўшы запазычанасьці, вырашыла падвысіць тарыфы на транзыт расейскай нафты ў аднабаковым парадку. У выніку Расея скараціла пастаўкі нафты з 24 млн т на год да 18 млн т.

27 лютага 2017 году расейскі віцэ-прэмʼер Аркадзь Дварковіч заявіў, што доўг беларускіх кампаній за газ дасягнуў 600 мільёнаў даляраў).

XS
SM
MD
LG