Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін дазволіў вайскоўцам з Паўднёвай Асэтыі служыць у войску Расеі


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 14 сакавіка распарадзіўся падпісаць дакумэнт, які дазволіць вайскоўцам з Паўднёвай Асэтыі служыць у расейскай арміі. Ён даручыў міністэрству абароны і міністэрству замежных справаў падпісаць дакумэнт ад імя дзяржавы.

За дзень да гэтага ўрад Расеі ўхваліў праект пагадненьня з Паўднёвай Асэтыяй аб уваходжаньні асобных падразьдзяленьняў яе ўзброеных сілаў у склад расейскай арміі. Паводле дамовы, грамадзяне Паўднёвай Асэтыі змогуць служыць па кантракце на расейскіх вайсковых базах. Пры заключэньні кантракту грамадзянін будзе звольнены з вайсковай службы ў Паўднёвай Асэтыі. У Расеі служба будзе праходзіць паводле мясцовага заканадаўства.

Пасьля пяцідзённай расейска-грузінскай вайны ў жніўні 2008 году Расея прызнала самаабвешчаную «незалежнасьць» Паўднёвай Асэтыі. Акрамя Расеі яе прызналі яшчэ тры дзяржавы — Нікарагуа, Вэнэсуэла і Наўру. Тбілісі і краіны Захаду лічаць гэты рэгіён часткай Грузіі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG