Маскоўская гарадзкая дума прыняла закон, які прыраўняў да мітынгаў публічныя сустрэчы дэпутатаў Масгардумы з выбаршчыкамі, а таксама аналягічныя сустрэчы дэпутатаў прадстаўнічых органаў мясцовага самакіраваньня, паведамляе агенцтва «Масква».
Варшаўскі дасьледніцкі цэнтар «Эўрапейскія краіны ў пераходны пэрыяд» (Eurasian States in Transition) апублікаваў даклад пра антыбеларускую дэзынфармацыю у расейскіх мэдыях.
Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава адрэагавала на рашэньне інфармацыйнага агенцтва REGNUM падаць на яе ў суд.
Чаму сёлета гэтак шмат праблемаў паўстала ў адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй — нафта, газ, харчаваньне, умовы гандлю, мяжа? У чым мэта ваенна-стратэгічнага ціску Масквы на Менск? Як будуць разьвівацца беларуска-расейскія стасункі ў 2017 годзе?
Расея ўпершыню прызнала, што яе прадстаўнікі на працягу шэрагу гадоў ажыцьцяўлялі і прыкрывалі маштабныя мерапрыемствы, зьвязаныя з ужываньнем расейскімі спартоўцамі-алімпійцамі забароненых допінгавых прэпаратаў.
Расейскі байк-клуб «Начныя ваўкі» атрымаў грант прэзыдэнта Расеі памерам больш за тры мільёны рублёў (каля 50 тысяч даляраў) на праект «Славянскі свет».
У Казахстане на тры гады калёніі асудзілі прадпрымальніка Саната Досава за крытыку прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Фэйсбуку. Пра гэта паведамляе Nur.kz.
Дарагамілаўскі суд Масквы задаволіў пазоў былога дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімера Алейніка аб прызнаньні падзей лютага 2014 году ва Ўкраіне дзяржаўным пераваротам.
На фрагмэнтах самалёту Ту-154, які разьбіўся ля ўзьбярэжжа Сочы, а таксама на рэштках яго пасажыраў, ня выяўлена сьлядоў выбухоўкі і пашкоджаньняў, якія сьведчаць аб зьнешнім узьдзеяньні, паведамляе «Інтэрфакс».
Беларуская бізнэсоўка Натальля Маковік, якая жыве ў Чэхіі, прыйшла на прыём у Расейскі цэнтар навукі і культуры ў Празе
У цэнтры Масквы ў машыне знойдзены мёртвым Алег Еравінкін — кіраўнік апарата кіраўніка кампаніі «Роснефть» Ігара Сечына. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал «Лайф».
Вадалазы выявілі на дне Чорнага мора абломкі, якія могуць належаць самалёту Ту-154 Міністэрства абароны Расеі, які разьбіўся ў нядзелю.
Суд у Іркуцку арыштаваў чатырох абвінавачваных у справе аб масавым атручваньні сьпіртазьмяшчальнай вадкасьцю, якое ўжо забрала жыцьці 76 чалавек. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
Сьпявак Іосіф Кабзон, які часта выступаў з ансамблем імя Аляксандрава, заявіў, што дырыжор Валеры Халілаў прапаноўваў яму паляцець разам з ансамблем ў Сырыю, аднак Кабзон адмовіўся, бо меўся ў гэты час ляцець на лячэньне, паведамляе ТАСС.
Суд прызнаў вінаватым і асудзіў цюменскага блогера Аляксея Кунгурава да двух з паловай гадоў калёніі-пасяленьня.
У лісьце да новаабранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выказаў надзею, што краіны змогуць палепшыць адносіны і вывесьці іх на «якасна новы ўзровень», паведамляе пераходная каманда Трампа.
Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць расейскіх банкіраў і сырыйскіх міністраў — з прычыны іх дачыненьня да ваенных дзеяньняў у Сырыі, ахвярамі якіх сталі сотні тысяч людзей.
Ацэньваючы сваё стаўленьне да Расеі паводле шкалы ад 0 да 100, амэрыканцы далі Расеі 32 пункты – найгоршы вынік за апошнія 30 гадоў.
Пракуратура Аўтаномнай Рэспублікі Крым, якая пасьля анэксіі паўвыспы Расеяй перадысьлякаваная ў Кіеў, хоча дапытаць былога прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі ў справе растраты дзяржаўнай маёмасьці ў Крыме.
Карыстальнік Facebook Уладзімер Палівач апублікаваў копію штатнага раскладу Пасольскага прыказу (так тады называлася Міністэрства замежных справаў) Маскоўскага царства.
Расейскі батальён вайсковай паліцыі, уведзены ў Алепа, будзе дапамагаць сырыйскім вайсковым і праваахоўным структурам падтрымліваць парадак.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін на штогадовай прэс-канфэрэнцыі, адказваючы на пытаньне Бі-Бі-Сі наконт магчымасьці новай гонкі ўзбраеньняў паміж Расеяй і ЗША, патлумачыў, што Расея вымушаная адказваць на выклік Амэрыкі.
Суд у Краснадары на 15 сутак арыштаваў апазыцыйнага актывіста Аляксея Кнедлякоўскага, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў акцыі 20 сьнежня, падчас якой на бюст Фэлікса Дзяржынскага прымацавалі крыж.
Былы кантрактнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Сноўдэн «меў і працягвае мець кантакт» з расейскімі спэцслужбамі. Так сьцьвярджаецца ў нядаўна рассакрэчаных частках дакладу Камітэту выведкі Кангрэсу ЗША, апублікаваным у чацьвер 22 сьнежня.
Варвара Каравулава атрымала 4,5 гадоў калёніі.
22 сьнежня ў Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікалі дарадцу-пасланьніка пасольства Расеі Вадзіма Гусева.
Бюст ня новы: сьцьвярджаецца, што ў 1941-м у час адступленьня байцы Чырвонай арміі скінулі бюст у калодзезь, толькі нядаўна пашукавікі знайшлі яго і адрэстаўравалі.
Справаздача называе зьвесткі чарговым пацьвярджэньнем неабвешчанай вайны Расеі супраць Украіны.
У расейскім Іркуцку, паводле апошніх зьвестак, ад атручваньня касмэтычным сродкам «Глог» з наяўнасьцю сьпірту загінуў 71 чалавек.
Заявы, зьвязаныя з чарговай публікацыяй WADA, у якой сьцьвярджаецца, што больш за тысячу расійскіх спартоўцаў у 30 відах спорту прымалі допінг або ўцягнутыя ў сыстэму яго ўжываньня.
Вячаслаў Шалевіч быў шпіталізаваны 3 сьнежня, пасьля таго, як за дзень да гэтага яму стала дрэнна на сцэне тэатру.
Апошнімі гадамі ў расейскай інфармацыйнай прасторы ўсё часьцей пачалі зьяўляцца выказваньні палітолягаў і аналітыкаў пра тое, што беларускі народ і беларуская мова — гэта штучныя ўтварэньні, прыдуманыя або палякамі для разбурэньня агульнарускага адзінства, або бальшавікамі.
Дзяржаўная дума Расеі прыняла ў трэцім чытаньні законапраект, які рэглямэнтуе прымяненьне да зьняволеных фізычнай сілы, спэцсродкаў і агнястрэльнай зброі.
Эўрапейскі суд у правах чалавека (ЭСПЧ) у Страсбуры задаволіў пазоў грамадзянаў Грузіі, дэпартаваных з Расеі восеньню 2006 году і абавязаў Расею выплаціць 70 тысяч эўра асобам, чые правы, на думку Страсбурскага суду, былі парушаныя пры дэпартацыі.
Уладам Чачні даручылі сфармаваць два батальёны для адпраўкі ў Сырыю. Пра гэта паведамляе расейская «Новая газета». Колькасьць кожнага падразьдзяленьня павінна скласьці 600 чалавек.
У Расеі Цюменскі абласны суд у аўторак вынес абвінаваўчы прысуд блогеру Аляксею Кунгураву – два гады калёніі-пасяленьня.
У Іркуцку па стане на раніцу аўторка ад ужываньня «Боярышника», які ўтрымлівае мэтылавы сьпірт, загінулі 53 чалавекі.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў сёньня заявіў, што паміж Менскам і Масквой найбліжэйшымі днямі будзе падпісаны дакумэнт, які ўлагодзіць усе нафтагазавыя пытаньні.
За мінулую ноч памерлі 4 чалавекі, 26 застаюцца ў шпіталях. У Іркуцку ўведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі.
Эўрапейскі Зьвяз у панядзелак падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі да 31 ліпеня 2017 году. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Эўрапейскай Рады.
Улады забаранілі продаж усіх вадкасьцяў з утрыманьнем сьпірту. Пра гэта паведамляе Сьледчы камітэт Іркуцкай вобласьці.
Найбольш стабільнымі і пасьпяховымі краінамі СНД расейцы лічаць Беларусь (68%) і Казахстан (51%) — гэтыя паказьнікі вырасьлі адпаведна з 66% і 45% у 2014 годзе.
У расейскім горадзе Калуга мясцовага жыхара Рамана Грышына абвінавацілі ва ўзбуджэньні нянавісьці і варожасьці за рэпост двухгадовай даўнасьці. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
За час расейскай вайсковай апэрацыі ў Сырыі Крэмль прызнаў сьмерці 23 вайскоўцаў.
Журналісты НТВ падманным шляхам узялі інтэрвію ў кіраўніцы Маскоўскай Хэльсынскай групы Людмілы Аляксеевай.
У якіх выпадках свабода слова можа быць абмежаваная? Ці пагражалі арыштаваныя беларускай незалежнасьці? Ці падобныя справы Пальчыса і рэгнумаўцаў?
У Данбасе з палону сэпаратыстаў пасьля двух гадоў зьняволеньня вызвалены ўкраінскі вайсковец Тарас Калодзій. Пра гэта ў Твітэры паведаміў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг назваў «апраўданай» стрыманасьць, якую саюзныя дзяржавы праяўляюць адносна сырыйскага канфлікту.
«Спачатку сказалі, што ў яго кароста, потым – што каросты няма, і прыдумалі нешта яшчэ».
Загрузіць яшчэ