Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З палону «ДНР» вызвалены ўдзельнік баёў за данецкі аэрапорт

Тарас Калодзій
Тарас Калодзій

У Данбасе з палону сэпаратыстаў пасьля двух гадоў зьняволеньня вызвалены ўкраінскі вайсковец Тарас Калодзій. Пра гэта ў Твітэры паведаміў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Калодзій удзельнічаў у баях за аэрапорт Данецку ў 2014-2015 гадах. Ён быў вызвалены пры пасярэдніцтве Ўкраінскай і Расейскай праваслаўных цэркваў.

Паводле дадзеных Службы бясьпекі Ўкраіны, у палоне ў сэпаратыстаў застаюцца больш за 100 вайскоўцаў урадавых войскаў. Абмен палоннымі прадугледжаны менскімі пагадненьнямі.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG