Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты кажуць пра дамову з Кіевам аб абмене палоннымі. Украінскі бок абвяргае формулу абмену


Палонныя ўкраінскія салдаты ў цэнтры Данецку. Архіўнае фота.
Палонныя ўкраінскія салдаты ў цэнтры Данецку. Архіўнае фота.

22 верасьня прадстаўніца групоўкі «ЛНР» у падгрупе па гуманітарных пытаньнях Трохбаковай кантактнай групы Вольга Кобцава, заявіла што падчас сустрэчы ў Менску была дасягнутая дамоўленасьць з Кіевам аб абмене палоннымі паводле формулы «618 сэпаратыстаў на 47 украінскіх палонных».

Дарадца старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны Юрый Тандыт у інтэрвію выданьню Лігабізнэсінформ паведаміў, што сэпаратысты пацьвердзілі гатоўнасьць перадаць Украіне 47 закладнікаў. Але, кажа ён, некарэктна казаць аб формуле «618 на 47», паколькі ўкраінскі бок будзе перадаваць сэпаратыстам тых, каго можа перадаць законна.

Упершыню формулу «618 на 41» агучыў 21 верасьня прадстаўнік Расеі ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе Барыс Грызлоў. Ён паведаміў, што з такой ініцыятывай выступілі прадстаўнікі груповак «ДНР» і «ЛНР» і выказаў надзею, што Кіеў прыме гэтую прапанову.

Віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Герашчанка паведамляла, што паводле ўдакладненых дадзеных СБУ, у палоне баевікоў знаходзіцца 115 грамадзян Украіны, амаль палова з якіх вайскоўцы. Таксама, паводле яе, яшчэ 498 чалавек лічацца зьніклымі без вестак.

17 верасьня зь палону сэпаратыстаў вызвалілі двух грамадзян Украіны — Уладзіміра Жамчугова і Юрыя Супруна.

Вызваленьне палонных зьяўляецца адной з умоваў Менскіх пагадненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG