Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі выказаў пратэст Расеі ў сувязі з заявамі дырэктара Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў


Міністэрства замежных спраў

22 сьнежня ў Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікалі дарадцу-пасланьніка пасольства Расеі Вадзіма Гусева.

«У ходзе сустрэчы ў МЗС дыплямату быў заяўлены пратэст у сувязі з растыражаванымі СМІ выказваньнямі дырэктара Фэдэральнай дзяржаўнай навуковай бюджэтнай установы „Расейскі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў“ Рашэтнікава Л. П. на адрас Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў заяве МЗС.

«Беларускім бокам была дадзена прынцыповая ацэнка ў дачыненьні да неабгрунтаванасьці па сутнасьці і катэгарычнай непрымальнасьці па форме падобных заяваў. Падкрэсьлена, што яны абсалютна не адпавядаюць стратэгічнаму характару беларуска-расейскіх адносін, а таксама зафіксаваным у двух-і шматбаковых дакумэнтах прынцыпам, на якіх грунтуецца супрацоўніцтва нашых брацкіх дзяржаў, — павагі сувэрэнітэту, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці».

Дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леанід Рашэтнікаў, у прыватнасьці, заявіў, што «беларуская мова была створаная пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)», а Беларусь — гэта гістарычная частка Расеі, малая краіна, якая ня можа жыць самастойна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG