Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане прадпрымальніка асудзілі на тры гады за крытыку Пуціна ў Фэйсбуку


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу, 26 сьнежня 2016 году.
Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу, 26 сьнежня 2016 году.

У Казахстане на тры гады калёніі асудзілі прадпрымальніка Саната Досава за крытыку прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў Фэйсбуку. Пра гэта паведамляе Nur.kz.

Актобінский суд прысудзіў Досава паводле аналягу расейскай артыкулу 282 КК РФ за распальваньне сацыяльнай варажнечы. Падставай для завядзеньня крымінальнай справы сталі пасты прадпрымальніка пра Ўладзімера Пуціна.

Партал «Актобе Таймс» адзначаў, што ў сваіх пастах Досаў выказваў думку пра тое, што Пуцін «развальвае краіну», а таксама заклікаў расейцаў спыніць «фашызм на сваёй зямлі».

Адвакат асуджанага, нязгодны з прысудам, мае намер абскардзіць яго. Спасылаючыся на словы праваабаронцы Яўгенія Жоўціса, ён сьцьвярджае, што ў дзеяньнях падсуднага няма крыміналу.

Санат Досаў прызнаў віну і раскаяўся. Ён прасіў суд не пазбаўляць яго волі, паколькі на ўтрыманьні ў яго шэсьць дзяцей, чацьвёра зь якіх — непаўналетнія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG