Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пасадзілі блогера-сталініста, паплечніка Ігара Гіркіна, які крытыкаваў палітыку Пуціна ў Сырыі


Суд прызнаў вінаватым і асудзіў цюменскага блогера Аляксея Кунгурава да двух з паловай гадоў калёніі-пасяленьня. Яго абвінавачвалі ў публічным апраўданьні тэрарызму за пост ў «Жывым журнале» пад загалоўкам «Каго насамрэч бамбяць пуцінскія сокалы?»

У пачатку года Аляксей Кунгураў браў удзел у стварэньні партыі Ігара Гіркіна (Стралкова) — «Камітэт 25 студзеня». Ён увайшоў у гэтую арганізацыю разам зь іншымі нацыяналістычнымі і кансэрватыўнымі публіцыстамі: Канстанцінам Крыловым, Ягорам Халмагоравым, Аляксеем Калашнікавым і Эдуардам Лімонавым.

Публікацыя «Каго насамрэч бамбяць пуцінскія сокалы?» да гэтага часу даступная ў «Жывым журнале». Кунгураў даказваў, што галоўная мэта апэрацыі Расеі — не барацьба з «Ісламскай дзяржавай», а рэшткі Сырыйскай свабоднай Арміі, якая супрацьстаіць рэжыму Башара Асада. Публіцыст падкрэсьліваў, што Асад сам спансуе тэрарыстычныя групоўкі — але не суніцкага, а шыіцкага толку, і абвінавачваў сырыйскі рэжым у саюзу з «Ісламскай дзяржавай». Запіс ён апублікаваў у кастрычніку 2015 года, але прэтэнзіі да яго зьявіліся толькі празь пяць месяцаў.

Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў Кунгурава палітвязьнем. Паводле праваабарнцаў, пост «уяўляе сабой аналіз унутранай сытуацыі на Блізкім Усходзе і ня ўтрымлівае ніякіх заклікаў да тэрарызму».

Сярод сталіністаў Кунгураў вядомы ня толькі сваім блогам. Ён напісаў некалькі кніг, у тым ліку «Сакрэтныя пратаколы, або Хто падрабіў пакт Молатава-Рыбентропа» і «Кіеўскай Русі не было, ці Што хаваюць гісторыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG