Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі загінуў камандзір батальёну расейскіх дэсантнікаў, — Meduza


Руіны Алепа, ілюстрацыйнае фота
Руіны Алепа, ілюстрацыйнае фота

У Сырыі загінуў камандзер дэсантна-штурмавога батальёну маёр Санал Санчыраў, сьцьвярджае Meduza.​ Яго пахаваньне адбылося 13 сьнежня ў пасёлку Яшкуль у Калмыкіі. Інфармацыю пра сьмерць вайскоўца выданьню пацьвердзілі ў адміністрацыі пасёлку.

Маёр Санчыраў служыў у вайсковай частцы 74507. Гэта 56-я асобная дэсантна-штурмавая брыгада, дысьлякаваная ў горадзе Камышыне ў Валгаградзкай вобласьці.

Пры якіх менавіта абставінах загінуў маёр, невядома.

На мінулым тыдні стала вядома, што першы расейскі вайсковец — сяржант Эдуард Сакураў — загінуў у Сырыі ў першыя суткі аперацыі расейскіх вайскова-касьмічных сіл.

За час расейскай вайсковай апэрацыі ў Сырыі Крэмль прызнаў сьмерці 23 вайскоўцаў. Сырыйскія арганізацыі заяўляюць пра датычнасьць Расеі да ваенных злачынстваў, дарадца ААН у гуманітарных пытаньнях называў дзеяньні Расеі ў Сырыі «зьверствамі». Беларусь разам з Расеяй, Іранам і Сырыяй галасавала супраць рэзалюцыі ААН аб спыненьні баёў у Сырыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG