Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца ААН заявіў пра «зьверствы» войскаў Асада ў Алепа. Расея супраць


Войскі Асада на захадзе Алепа
Войскі Асада на захадзе Алепа

Дарадца ААН у гуманітарных пытаньнях Ян Еґеланд заявіў пра «зьверствы», учыненыя ва ўсходнім Алепа сырыйскімі ўрадавымі войскамі, якія ўжо практычна выціснулі паўстанцаў з гораду.

«Сырыйская і расейскія ўлады нясуць адказнасьць за кожнае і за ўсе зьверствы, якія цяпер чыняць ваенныя пераможцы ў Алепа», — адзначыў Еґеланд 12 сьнежня ў Twitter.

Раней у панядзелак лёнданскія назіральнікі за правамі чалавека ў Сырыі паведамілі, што сама меней 60% цывільных і паўстанцаў былі забітыя, калі сырыйскія войскі захапілі раёны Фардоўс, Бустан аль-Каср і Зыбдыя.

Расея ж пасьля заявы Еґеланда расказала пра «гуманнае стаўленьне» ўрадавых сілаў Сырыі ня толькі да цывільнага насельніцтва Алепа, але і да антыўрадавых паўстанцаў.

«Склалі зброю і выйшлі ў раёны, кантраляваныя сірыйскімі ўладамі, 2215 баявікоў. Згодна з прынятым рашэньнем прэзыдэнта Сырыі, 2137 баевікоў амніставаныя. Іншых правяраюць», — паведаміў прадстаўнік міністэрства абароны Расеі Ігар Канашэнкаў.

12 сьнежня расейскія вайскоўцы паведамілі, што сырыйскія ўрадавыя сілы кантралююць 95% Алепа. З 2012 году Алепа было падзеленае паміж сырыйскімі ўрадавымі войскамі, якія кантралявалі заходнюю частку гораду, і паўстанцкімі групоўкамі, пад кантролем якіх была ўсходняя частка. Паўстанцы страцілі занятую тэрыторыю падчас наступу сырыйскіх войскаў пры падтрымцы расейскай авіяцыі. Як паведаміла Міністэрства абароны Расеі, у час баёў у Алепа каля 2,2 тысячы паўстанцаў здаліся ў палон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG