У нядзелю аўтобусы, якiя прыбылi у гэтыя паселішчы для эвакуацыі, былі абстраляныя, некалькі зь іх згарэлі. Дамаск вінаваціць у тым, што адбылося, узброеную апазыцыю. Паўстанцы адкідаюць абвінавачваньні, заяўляючы, што здарэньне можа быць правакацыяй.
Эвакуацыя мірнага насельніцтва і паўстанцаў, якія склалі зброю, пачалася 15 сьнежня пасьля аднаўленьня кантролю ўрадавых сілаў над Алепа. З тых часоў яна некалькі разоў зрывалася. Бакі канфлікту абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні дамоўленасьцяў. Паводле розных зьвестак, ад 15 да 40 тысяч жыхароў гораду чакаюць эвакуацыі.
У нядзелю Рада бясьпекі ААН вернецца да абмеркаваньня рэзалюцыі ў справе назіральнай місіі ў Алепа, прапанаванай Францыяй. Сталы прадстаўнік Расеі пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што накладзе на яе вэта. Паводле яго, адпраўка назіральнікаў у раёны, у якіх праходзіць эвакуацыя, — невыканальная і небясьпечная ініцыятыва.