Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алянд пра сытуацыю ў Алепа: Расея бярэ абавязаньні, якіх не выконвае


Франсуа Алянд
Франсуа Алянд

Калі празь некалькі гадзінаў намаганьні, накіраваныя на тое, каб насельніцтва Алепа выйшла з гораду па гуманітарным калідоры, не прывядуць да выніку, дык рэжымы, якія падтрымліваюць Башара Асада, будуць несьці адказнасьць за гэтую надзвычай сурʼёзную сытуацыю, заявіў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд.

«Нельга пакінуць жанчын, мужчын, дзяцей пад бамбёжкай у атачэньні сілаў, якія пагражаюць іх бясьпецы,» — цытуе агенцтва Інтэрфакс францускага прэзыдэнта, які адказаў сёньня прыбыў на пасяджэньне Эўрапейскай Рады ў Бруселі.

«Надыходзіць момант, калі трэба адказваць за такія дзеяньні», — падкрэсьліў Франсуа Алянд.

«Калі мне кажуць: „Трэба весьці размову з Расеяй“, — я бясконца размаўляю з Расеяй. Расея бярэ абавязаньні, якіх яна не выконвае. Настаў час, каб прыйсьці да гэтага перамірʼя і да гэтай надзвычайнай гуманітарнай дапамогі», — адзначыў францускі прэзыдэнт.

Цяпер на ўсходзе Алепа праходзіць эвакуацыя параненых. Як паведамляюць супрацоўнікі Міжнароднага Чырвонага крыжа, у ёй бяруць удзел 100 валянтэраў і 10 санітарных машын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG