Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея датычная да ваенных злачынстваў у Сырыі — сырыйскія арганізацыі


Чатыры сырыйскія арганізацыі абвінавацілі Расею ў зьдзяйсьненьні або саўдзеле ў ваенных злачынствах у Сырыі.

Аўтары звароту да Незалежнай міжнароднай камісіі па расьсьледаваньні падзей у Сырыі заяўляюць, што расейскія паветраныя ўдары ў раёне Алепа забілі 1207 мірных жыхароў, сярод якіх 380 дзяцей.

У лісьце, атрыманым інфармацыйнымі агенцтвамі 15 сьнежня, пералічаныя 304 магчымыя напады, учыненыя ў Алепа пераважна ў пэрыяд зь ліпеня па сьнежань 2016 года. «Доказы ясна сьведчаць аб тым, што Расея зьдзяйсьняла або была датычная да ваенных злачынстваў у Сырыі», — сьцьвярджаюць аўтары звароту.

Ліст падпісаны Сірыйскім пошукава-выратавальным атрадам грамадзянскай абароны, больш вядомым як «Белыя каскі», Сірыйскай сеткай па правах чалавека, незалежнай мэдычнай асацыяцыяй і Цэнтрам дакумэнтацыі парушэньняў.

У лісьце гэтыя арганізацыі прапанавалі даць камісіі ААН доказы і іншую інфармацыю для аказаньня дапамогі ў расьсьледаваньні і «ідэнтыфікацыі падазраваных у злачынствах».

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG