У расейскім горадзе Калуга мясцовага жыхара Рамана Грышына абвінавацілі ва ўзбуджэньні нянавісьці і варожасьці за рэпост двухгадовай даўнасьці. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Падставай для распачынаньня крымінальнай справы стаў відэаролік пад назвай «Гэта, рашызм, дзетка», які знаходзіцца ў адкрытым доступе на YouTube. За рэпост гэтага роліка Грышыну пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі. Зь яго ўзялі падпіску аб нявыезьдзе.
Грышын адзначыў, што яго затрымлівалі супрацоўнікі ФСБ. На допыце сьледчыя пыталіся ў яго пра тое, зь якой мэтай ён наведваў Украіну, паведамляе праваабарончы праект «АУС-Інфа».
У Расеі з 2014 году было распачата сотні крымінальных спраў за «заклікі да экстрэмізму ў Інтэрнэце», больш за 20 чалавек былі прысуджаныя да рэальнага пазбаўленьня волі.