Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 83 годзе жыцьця памёр актор Вячаслаў Шалевіч


З 1958 года Вячаслаў Шалевіч працаваў у тэатры імя Яўгена Вахтангава.

Вячаслаў Шалевіч здымаўся ў кіно. Сярод найбольш вядомых працаў артыста — ролі ў фільмах «Капітанская дачка», «Тры таполі на Плюшчысе», «Сямнаццаць імгненьняў вясны», «Партрэт Дарыяна Грэя», «Майстар і Маргарыта».

Яго бацькі, Алена і Анатоль, жылі і працавалі ў Менску. У сталіцы БССР яны пазнаёміліся і пабраліся шлюбам у пачатку 1930-х гадоў. Будучы актор нарадзіўся 27 траўня 1934 году ў Маскве, куды яго маці ўцякла да цёткі, раўнуючы мужа да іншай жанчыны. Бацька Шалевіча быў белым афіцэрам, які перайшоў у Чырвоную Армію, даслужыўся да генэрала НКВД, быў рэпрэсаваны і высланы ў Бійск, дзе жыў і памёр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG