Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абвінавацілі Расею ў абвастрэньні сытуацыі ў Данбасе


Джон Кірбі
Джон Кірбі

ЗША занепакоеныя апошнім выбухам гвалту на ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта заявіў на брыфінгу прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Джон Кірбі. Ён, у прыватнасьці, адзначыў, што толькі за апошнія два дні ў раёне Дэбальцава былі забітыя 6 украінскіх вайскоўцаў і больш за 30 былі параненыя ў выніку спробы прарасейскіх сэпаратыстаў захапіць дадатковую тэрыторыю Ўкраіны. Гэта, паводле яго, самы высокі паказьнік стратаў людзей за два дні з чэрвеня 2015 году.

Гэта відавочнае парушэньне Расеяй абавязаньняў у рамках менскіх пагадненьняў, заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША і чарговым разам заклікаў Маскву выкарыстоўваць свой уплыў на сэпаратыстаў у Данбасе, каб спыніць гвалт.

У нядзелю ў Данецкай вобласьці пад Дэбальцавам адбыўся бой украінскіх вайскоўцаў з сэпаратыстамі, у якім загінулі пяцёра вайскоўцаў. У наступныя дні сэпаратысты неаднаразова спрабавалі выбіць украінскіх вайскоўцаў зь іх пазыцый.

З пачатку году ў Данбасе загінулі больш за 180 украінскіх вайскоўцаў, за гэты пэрыяд сэпаратысты больш за 12 тысяч разоў парушалі рэжым спыненьня агню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG