Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За крыж на бюсьце Дзяржынскага расейскага актывіста пасадзілі на 15 сутак


Помнік Фэліксу Дзяржынскаму ў Менску
Помнік Фэліксу Дзяржынскаму ў Менску

Суд у Краснадары на 15 сутак арыштаваў апазыцыйнага актывіста Аляксея Кнедлякоўскага, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў акцыі 20 сьнежня, падчас якой на бюст Фэлікса Дзяржынскага прымацавалі крыж. Пра гэта паведамляе расейскае выданьне «Медиазона» са спасылкай на жонку актывіста Лусінэ Джанян.

Прысуд быў вынесены паводле артыкулу аб дробным хуліганстве. У судзе паказалі здымкі з камэр відэаназіраньня, на якіх не было відаць, як на бюст прымацоўваюць крыж, перадае выданне.

Сам Кнедлякоўскі напісаў у твітэры, што мае намер аб’явіць галадоўку.

Фэлікс Дзяржынскі, камуністычны дзяяч, кіраўнік ВЧК і ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму. У гонар Дзяржынскага ў Беларусі дагэтуль застаюцца перайменаванымі два адметныя паселішчы — Койданава пад Менскам і вёска Радзілавічы ў Лельчыцкім раёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG