Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскага праваабаронцу, якога вінавацяць у «тэрарызьме», ізалявалі ў псыхіятрычнай лякарні — адвакат


Эмір-Ўсэін Куку
Эмір-Ўсэін Куку

У акупаваным Расеяй Крыме фігуранта ялцінскай «справы Хізб ут-Тахрыр», праваабаронцу Эмір-Усэіна Куку ўтрымліваюць у адзіночнай камэры псыхіятрычнай лякарні Сімфэропаля, куды яго адправілі на прымусовую псыхіятрычную экспэртызу, паведаміў ягоны адвакат Эдэм Сэмэдляеў.

Па словах адваката, якія прыводзіць карэспандэнт праекту Свабоды Крым.Рэаліі, яму пра гэта паведамілі пацыенты, якія там знаходзяцца. Верагодна, Куку зьмясьцілі ў адзіночную камэру ў першы ж дзень яго знаходжаньня ў псыхіятрычным шпіталі — 8 сьнежня. У той жа дзень падкантрольны Расеі Кіеўскі раённы суд Сымфэропалю пастанавіў падоўжыць папярэдняе ўвязьненьне праваабаронцы да 8 лютага 2017 году.

Сэмэдляеў сьцьвярджае, што прычыны ізаляцыі Куку «надуманыя»:

«Спачатку сказалі, што ў яго кароста, потым — што каросты няма, і прыдумалі нешта яшчэ».

Эмір-Усэін Куку абвінавачаны ў так званай «справе Хізб ут-Тахрыр» і знаходзіцца ў папярэднім зьняволеньні з 11 лютага. Яго абвінавачваюць у «тэрарызьме» і дачыненьні да ісламскай палітычнай арганізацыі «Хізб-ут-Тахрыр», прызнанай тэрарыстычнаю і забароненай у Расеі. Гэтую забарону Масква распаўсюджвае і на акупаваны ёю ўкраінскі Крым, хоць ва Ўкраіне гэтая арганізацыя дзейнічае легальна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG