Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Алепа ўведзены расейскі батальён вайсковай паліцыі

Апошнія паўстанцы пакідаюць Алепа
Апошнія паўстанцы пакідаюць Алепа

Расейскі батальён вайсковай паліцыі, уведзены ў Алепа, будзе дапамагаць сырыйскім вайсковым і праваахоўным структурам падтрымліваць парадак.

Пра гэта абвясьціў у пятніцу міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.

У той самы дзень сырыйская ўрадавая армія абвясьціла аб усталяваньні поўнага кантролю над Алепа, з усходніх раёнаў якога сышлі апошнія групы байцоў узброенай апазыцыі.

У чацьвер Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа пацьвердзіў завяршэньне эвакуацыі мірных жыхароў і паўстанцаў, якія склалі зброю. Паводле розных зьвестак, Усходні Алепа пакінулі ня менш за 34 тысяч чалавек.

XS
SM
MD
LG