Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда Трампа распавяла пра ліст ад Пуціна

У лісьце да новаабранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выказаў надзею, што краіны змогуць палепшыць адносіны і вывесьці іх на «якасна новы ўзровень», паведамляе пераходная каманда Трампа.

«Я спадзяюся што... мы зможам, дзейнічаючы ў канструктыўным і прагматычным ключы — зрабіць рэальныя захады па аднаўленьні сыстэмы двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сфэрах і вывесьці на якасна новы ўзровень наша ўзаемадзеяньне на міжнароднай арэне», — цытуе Reuters ліст Пуціна Трампу, атрыманы 15 сьнежня.

У Крамлі пацьвердзілі сапраўднасьць ліста.

«Пуцін сапраўды адправіў Трампу віншавальнае пасланьне з Калядамі і Новым годам, у якім расейскі прэзыдэнт таксама выказаў надзею на наладжваньне двухбаковых адносінаў», — цытуе ТАСС прэс-сакратара прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Пяскова.

Трамп назваў ліст «вельмі прыемным» і выказаў надзею, што краіны змогуць увасобіць гэтыя пажаданьні ў рэальнасьць і што ім не давядзецца «пайсьці іншым шляхам».

XS
SM
MD
LG