Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захарава прапаноўвае галоўнаму рэдактару агенцтва REGNUM падаць у суд на самога сябе


Марыя Захарава

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава адрэагавала на рашэньне інфармацыйнага агенцтва REGNUM падаць на яе ў суд.

«Сёньня мы са зьдзіўленьнем выявілі інфармацыю пра тое, што REGNUM мае намер падаць пазоў у суд на афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расеі ў справе абароны гонару і годнасьці, нанясеньня шкоды дзелавой рэпутацыі агенцтва. Падставай стала, паводле агенцтва, выказваньне, зробленае падчас брыфінгу 27 сьнежня 2016 году», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце расейскага МЗС.

У зьвязку з гэтым МЗС працытаваў тое, што «насамрэч было сказана» наконт затрыманых у Беларусі журналістаў Дзьмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнкі.

«Магчыма, кіраўніцтва агенцтва REGNUM проста заблыталася», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце расейскага МЗС.

Напярэдадні брыфінгу ў МЗС прыйшоў ліст ад галоўнага рэдактара Мадэста Колерава, у якім ён прасіў пракамэнтаваць заяву амбасадара Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава пра затрыманьне журналістаў Алімкіна, Паўлаўца і Шыптэнкі.

Галоўны рэдактар кажа, што фармальна агенцтва REGNUM мае лічыцца «саўдзельнікам злачынства, якое інкрымінуецца яго аўтарам».

«Зыходзячы з апошніх заяваў рэдакцыі REGNUM, можа быць, М.А. Колераву трэба падаваць у суд не на трэція асобы, а на самога сябе, і тады згодна з рашэньнем суду ён атрымае ўсе адказы на пытаньні, якія яго цікавяць, і пра «саўдзел у злачынстве», і пра рэпутацыю, і пра тое, хто канкрэтна маецца на ўвазе ў артыкуле пад „зварʼяцелай недадзяржавай“», — гаворыцца ў камэнтары афіцыйнай прадстаўніцы МЗС Расеі Марыі Захаравай.

Яна адзначае, што ні падчас, ні пасьля брыфінгу агенцтва REGNUM па тлумачэньні ў МЗС не зьвярталася.

«І наагул цяжка сабе ўявіць што-небудзь больш цынічнае і шкоднае для рэпутацыі, чым спробы самапіяру ў момант, калі калегі трапілі ў складаную сытуацыю», — напісала Захарава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG