Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія, Нарвэгія і Чэхія байкатуюць расейскі этап Кубку сьвету ў біятлёне


Француз Мартэн Фуркад, актыўны прыхільнік байкоту спаборніцтваў у Расеі

Брытанскі зьвяз біяілёну прагаласаваў за байкот этапу Кубку сьвету ў біятлёне, што мае прайсьці ў сакавіку 2016 году ў Цюмені, перадае The Guardian. Такое ж рашэньне прыняла і чэская каманда. Нарвэскія атлеты раней заяўлялі, што будуць патрабаваць ад Міжнароднай асацыяцыі біятлёну скасаваньня ўсіх мерапрыемстваў у Расеі, пакуль ня будзе гарантаваная абарона ад допінгу, іначай самі стануць байкатаваць расейскі этап.

Заявы, зьвязаныя з чарговай публікацыяй Усясьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA), у якой сьцьвярджаецца, што больш за тысячу расійскіх спартоўцаў у 30 відах спорту прымалі допінг або ўцягнутыя ў сыстэму яго ўжываньня. Міжнародны алімпійскі камітэт прадоўжыў санкцыі ў дачыненьні да Расеі і заклікаў міжнародныя фэдэрацыі алімпійскіх зімовых відаў спорту замарозіць падрыхтоўку да спаборніцтваў на тэрыторыі краіны і актыўна шукаць альтэрнатыўныя месцы іх правядзеньня.

«Ня той выпадак, каб быць салідарнай з расейскім біятлёнам»: топавая беларуская біятляністка Парамыгіна пра допінг і санкцыі супраць Расеі

Расею таксама могуць пазбавіць чэмпіянату сьвету ў футболе. Сьледчае падразьдзяленьне Міжнароднай фэдэрацыі футболу (FIFA) пачало папярэдняе расьсьледаваньне ў дачыненьні да віцэ-прэм’ера Расеі і прэзыдэнта Расейскага футбольнага саюзу (РФС) Віталія Мутко, якое датычыцца ягонай ролі ў сыстэме ўтойваньня ўжываньня допінгу расейскімі спартоўцамі.

Акрамя таго, Расею ўжо пазбавілі права праводзіць чэмпіянат сьвету ў бабсьлеі.

XS
SM
MD
LG