Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расею могуць пазбавіць чэмпіянату сьвету па футболе


Віталій Мутко.

Сьледчае падразьдзяленьне Міжнароднай фэдэрацыі футболу (FIFA) пачало папярэдняе расьсьледаваньне ў дачыненьні да віцэ-прэм’ера Расеі і прэзыдэнта Расейскага футбольнага саюзу (РФС) Віталія Мутко. Пра гэта паведамляе брытанская газэта Daily Mail.

FIFA плянуе вызначыць ролю Мутко ў сыстэме ўтойваньня ўжываньня допінгу расейскімі спартоўцамі. Калі доказы ягонай віны будуць знойдзеныя, Мутко забароняць працаваць у футбольнай сфэры, а чэмпіянат сьвету 2018 году можа быць перанесены з Расеі ў іншую краіну.

Расьсьледаваньне ў дачыненьні да расейскага віцэ-прэм’ера было пачата пасьля таго, як 9 сьнежня была прадстаўлена другая частка дакладу Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) пра існаваньне ў Расеі сыстэмы ўжываньня допінгу, якая падтрымліваецца дзяржавай.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG