Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага баксэра-чэмпіёна Паветкіна злавілі на допінгу


Аляксандар Паветкін, архіўнае фота
Аляксандар Паветкін, архіўнае фота

Расейскі баксэр Аляксандар Паветкін дыскваліфікаваны пасьля таго, як у ягонай допінг-пробе было выяўлена забароненае рэчыва, паведаміў прэзыдэнт Усясьветнай баксэрскай рады (WBC) Маўрысіё Суляйман:

«Пакуль рана казаць пра наступныя дзеяньні стасоўна яго, мы правядзем расьсьледаваньне, зьбярэм разам усе факты, пройдзе слуханьне і будзе вынесена рашэньне».

Допінг-проба Паветкіна, узятая перад двубоем з канадцам Бэрмэйнам Стывэрнам, дала станоўчы вынік на забароненае рэчыва астарын.

Суляйман паведаміў у твітэры, што WBC адклікаў сваю санкцыю на бой паміж Паветкіным і Стывэрнам за тытул часовага чэмпіёну сьвету. Паядынак меў адбыцца ў Екацерынбургу.

«WBC не прызнае паядынак праз станоўчую допінг-пробу расейца», — напісаў Суляйман.

Аляксандар Паветкін — расейскі баксэр-прафэсіянал, які выступае ў цяжкай вагавой катэгорыі. Заслужаны майстар спорту Расеі. Двухразовы чэмпіён Эўропы, чэмпіён сьвету, алімпійскі чэмпіён у аматарскіх спаборніцтвах. Рэгулярны чэмпіён сьвету ў вэрсіі WBA ў цяжкай вазе (2011–2013). У 2014 годзе заваяваў тытул WBC Silver. Рост 188 сантымэтраў. Баявая вага 100–105 кіляграмаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG