Як стала вядома Свабодзе, адкрыцьцё новых пашпартных цэнтраў у Польшчы альбо іншых краінах пакуль не плянуецца. Аднак самі дакумэнты працягнуць выдаваць, нягледзячы на нізкую актыўнасьць патэнцыйных уладальнікаў і панесеныя выдаткі.
З заснавальнікам сайту Gaga Daily Кірылам Нгуенам, які мае беларуска-віетнамскае паходжаньне, пагутарыла агенцтва AFP.
У пятай частцы другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» мы расказваем, якім пеклам становіцца жыцьцё ў Беларусі для вызваленых былых палітвязьняў і як яны вымушана ўцякаюць з краіны. Прыклад — гісторыя сям’і былой палітзьняволенай Вольгі Такарчук.
Праблемы расейскай кампаніі пасьля ўдараў па цэнтрах апрацоўкі даных пашыраюцца. Як ужо пісала Свабода, цяжкасьці адчуваюць на сабе карыстальнікі службаў «Яндэксу» ў Беларусі. Цяпер прыйшоў час і на канкрэтныя абмежаваньні.
Каго з апазыцыйных палітыкаў Сяргей Ціханоўскі прапануе аб’яднаць у адну структуру і чаму экспэрт сумняваецца, што гэта атрымаецца? Starlink абмяжоўвае хуткасьць сувязі для ўкраінскіх вайскоўцаў. Што адбываецца з амэрыканскай падтрымкай Украіны?
Увечары 12 кастрычніка расейскі ўдарны дрон выбухнуў каля 25-павярховага жылога дому ў Кіеве. У гэты момант дызайнэрка Лізавета Браўн праводзіла онлайн-заняткі і выпадкова зафіксавала выбух на відэа. Пагутарылі зь ёю.
Экспэрт у лічбавай бясьпецы Мікалай Кванталіяні пракамэнтаваў Свабодзе, як можа разьвівацца сытуацыя для карыстальнікаў сэрвісаў «Яндэксу» у Беларусі. А менскі таксіст расказаў, што зараз адбываецца ў гэтай сфэры.
Некаторыя міжнародныя спартовыя фэдэрацыі дапусьцілі беларускія зборныя на свае турніры, іншыя захоўваюць абмежаваньні, зьвязаныя з вайной Расеі супраць Украіны, якую падтрымлівае афіцыйны Менск.
Чаму ў выпадку нападу Расеі на NATO пад ударам можа апынуцца Беларусь? Як палітыка Лукашэнкі ставіць краіну пад пагрозу — у ацэнках экспэртаў і палітыкаў.
Пасьля ўказу Лукашэнкі банкі часова адмаўляліся адкрываць дабрачынныя рахункі для дапамогі дзецям, а ў збораў праз мабільныя нумары ўзьніклі тэхнічныя складанасьці.
У Беларусі Максіма Стасевіча, які працаваў на Белым моры ў сфэры турызму, пакаралі штрафам за ўдзел у пратэстах 2020 году. А ў Карэліі ягоныя дзеяньні палічылі пагрозай грамадзкаму парадку, у тым ліку на тэрыторыі Расеі.
У Варшаве паказалі дакумэнтальны фільм «Бяляцкі / Нязломны» (Bialiatski / Unbroken) — пра ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 году, кіраўніка «Вясны», праваабаронцу Алеся Бяляцкага. Ён адказаў на пытаньні гледачоў і паабяцаў праз год выдаць новую кнігу.
Прымусовая дэпартацыя адбылася 8 кастрычніка, абвясьцілі пра яе 12 кастрычніка.
11 кастрычніка 2024 году ў магілёўскай калёніі № 15 загінуў палітзьняволены Дзьмітрый Шлетгаўэр, асуджаны на 12 гадоў за «шпіянаж» і «садзейнічаньне экстрэмізму».
Улады Беларусі вызначылі, на што пойдуць грошы, сабраныя праз падатак на ўтрыманьне сабак.
Маці кіраўніцы Нацыянальнай школы прыгажосьці Бажэны Ярэміч Ірэна набыла катэдж плошчай 610 квадратных мэтраў у элітным комплексе «Алімпік Парк» у Менску.
На 1 студзеня 2026 году ў Беларусі пражывала 4 мільёны 45 тысяч 100 жанчын ва ўзросьце 18 гадоў і старэйшых. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэту да Тыдня бацькоўскай любові, які пройдзе 14–21 кастрычніка.
Заснавальнік пракрамлёўскага інфармацыйнага праекту «Рыбар» Міхаіл Зьвінчук, ягоная жонка Валерыя і трое супрацоўнікаў праекту вярнуліся ў Расею пасьля затрыманьня ў Чарнагорыі. Пра гэта паведаміў сам Зьвінчук.
9 кастрычніка былая палітзьняволеная Марыя Калесьнікава ўзяла ўдзел ва ўсясьветнай прэм’еры твору Radiophobia на міжнародным фэстывалі сучаснай і экспэрымэнтальнай музыкі ORF musikprotokoll у аўстрыйскім Грацы. Упершыню за больш чым пяць гадоў Калеснікава выступіла як салістка.
Ці варта беларусам баяцца чумы з Расеі? Мікрабіёляг Вікторыя Дароніна — пра рызыкі і біялягічную зброю.
Пры гэтым лік рабочых прафэсій вырас. Беларусы, якія выехалі раней, амаль не вяртаюцца на радзіму, і ўлады працягваюць спадзявацца, што шэраг вакансій зоймуць іншаземцы.
Ці можа Сяргей Ціханоўскі разам з крытыкамі сваёй жонкі, лідэркі дэмсілаў стварыць новую плынь апазыцыі? Што стаіць за пагрозамі палітычнаму аглядальніку інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандру Класкоўсаму. Пра гэта пагутарылі ў «ПіКу Свабоды» з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.
Анастасія марыла жыць каля гор, а ў адпачынкі езьдзіла туды, дзе можна падняцца на вяршыню. Нечакана горы сталі ейным лекам і спосабам спраўляцца з адчаем, калі ў яе выявілі цяжкую хваробу.
Трагічную тэндэнцыю прасачылі ў пракуратуры Гомельскай вобласьці.
Што можа зьмяніць ляўрэат нобэлеўскай прэміі міра? Ці можа Ціханоўскі разам з крытыкамі сваёй жонкі стварыць новую плынь апазыцыі? Як знакаміты францускі пісьменьнік зрэагаваў на забарону ў Беларусі сваёй кнігі пра Рамана Пратасевіча? Ці могуць расейскія турысты завезьці чуму ў Беларусь?
Папярэднімі днямі сталі вядомыя імёны ўладальнікаў Нобэлеўскай прэміі ў мэдыцыне, фізыцы, хіміі й літаратуры.
Марк Леві, якога разам з Жулем Вэрнам, Аляксандрам Дзюма і Антуанам Сэнт-Экзюпэры называюць самым чытаным францускім пісьменьнікам у сьвеце, адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
У Купалаўскім тэатры паказалі прэм’еру новага тэатральнага сэзону — «Сэрца на далоні» паводле раману Івана Шамякіна, напісанага ў пачатку 1960-х. Мы запыталіся ў былога «купалаўца» і галоўнага рэжысэра РТБД Аляксандра Гарцуева, наколькі гэта сучасна і актуальна.
У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве 8 і 9 кастрычніка адбудзецца першая Міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Пасьля татарытарызму: музэй, памяць і беларуская пэрспэктыва». Падрабязьней пра яе расказвае дырэктарка музэю Натальля Задзяркоўская.
Цяпер трапіць у гэтую азіяцкую краіну можна зусім па-іншаму, чым гэта адбывалася да кастрычніка.
Пасьля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы МУС Латвіі прапанаваў дазволіць памежнікам прымяняць зброю для абароны мяжы ад агрэсіўных мігрантаў ці дывэрсантаў. Эўразьвяз выключыў зь беларускага санкцыйнага сьпісу расейскага бізнэсоўца Гуцэрыева і беларускага прадпрымальніка Шаўцова.
Дасьледнікі Максім Знак і Юры Козікаў з Цэнтру новых ідэй (ЦНІ) прэзэнтавалі даклад «Трансфармацыя рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі (2020-2026)», у якім адсачылі зьмены ў карнай сыстэме краіны, што адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
Расказваем пра падзеі 6 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы атрымаў амэрыканскі навуковец Франсіс Галзэн, які паходзіць з Бэльгіі.
10 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь застаецца адзінай краінай ў Эўропе, дзе караюць сьмерцю, нягледзячы на магчымыя судовыя памылкі і незваротнасьць такога пакараньня.
Урад Чэхіі на сваім паседжаньні 5 кастрычніка прыняў рашэньне дазволіць некаторым грамадзянам Беларусі рабіць запрашэньні для сваіх родных на кароткатэрміновыя чэскія візы.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.
5 кастрычніка 1936 году нарадзіўся Вацлаў Гавэл, дысыдэнт, першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі. Гавэл падтрымліваў беларускі дэмакратычны рух. За тры дні да сваёй сьмерці ў 2011 годзе ён напісаў ліст у падтрымку 8 тагачасных палітвязьняў у Беларусі.
Колішні палітвязень, вызвалены і выправаджаны зь Беларусі летась у верасьні, Зьміцер Дашкевіч паведаміў аб сьмерці свайго бацькі Вячаслава. Яму было 88 гадоў.
У Тэлеграм-канале, зьвязаным зь сілавымі структурамі, зьявілася відэа са зьняволеным віцебскім псыхіятрам Ігар Пасновым, пра сьмерць якога напярэдадні паведамілі правааабаронцы.
Аўтары гульняў 1,000,000 Potatoes і Potato Please амаль адначасова анансавалі гульні, дзе трэба абіраць ад лупін бульбу. Цяпер студыі высьвятляюць, да каго перш прыйшла гэтая ідэя. Расказваем таксама, якія наагул ёсьць гульні пра бульбу.
Нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі ў інтэрвію Свабодзе пракамэнтаваў пабудову будынка Акадэміі нацыянальнай бясьпекі КДБ Беларусі на месцы гістарычных могілак, побач з касьцёлам Сьвятога Роха ў цэнтры Менску.
Трэцяга кастрычніка ў Празе адбудзецца Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак Чэхіі, на якую, паводле аргкамітэту, зарэгістраваліся ўжо больш за 100 чалавек.
Гісторыя перасьледу віленскіх філяматаў праз два стагодзьдзі зноў гучыць актуальна, мяркуе літаратуразнаўца і былы палітвязень Аляксандар Фядута. У Вільні ён расказаў, чаму імпэрыі змагаюцца за ўплыў на моладзь, а таксама прэзэнтаваў кнігу, якую пачаў пісаць у СІЗА КДБ.
Беларус Генадзь Смаляк, якога блізкія згубілі ўлетку ля Барсэлёны, расказаў Свабодзе пра свае блуканьні, дапамогу людзям, будызм і кнігу, якую ён піша.
Указ Аляксандра Лукашэнкі дазволіў забудаваць былыя каталіцкія могілкі на Залатой Горцы ў цэнтры Менску дзеля новага комплексу Акадэміі нацыянальнай бясьпекі (АНБ) пры КДБ. Будаўніцтва дазволілі ў абыход некалькіх нормаў заканадаўства, а інфармацыю пра аб’ект абмежавалі.
2 кастрычніка 2026 году спаўняецца 65 гадоў Сяргею Шупу — выбітнаму беларускаму перакладніку і журналісту. Ці шмат вы ведаеце пра ягоны творчы даробак? Праверце сябе, адказаўшы на пытаньні нашага тэсту.
Загрузіць яшчэ