Былы міністар абароны Армэніі Давід Танаян затрыманы ў рамках крымінальнай справы аб пастаўцы няспраўных боепрыпасаў узброеным сілам краіны, паведамляе Армянская служба Радыё Свабода са спасылкай на Службу нацыянальнай бясьпекі Армэніі.
Праўнік Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Міхаіл Кірылюк расказвае ў інтэрвію Свабодзе аб прававой канфэрэнцыі ў Нюрнбэргу, прысьвечанай злачынствам сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў у Беларусі і прававому ціску на рэжым Лукашэнкі.
Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прагаласавала за стварэньне сталага органа па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Сэрбія і часткова прызнаная рэспубліка Косава ў чацьвер пасьля двухдзённых перамоваў у Брусэлі дасягнулі пагадненьня аб дээскаляцыі сытуацыі на мяжы. Апошнімі днямі там было істотнае абвастрэньне.
Дзеяньні трэнэраў бягухі Крысьціны Ціманоўскай Артура Шумака і Юрыя Маісевіча на Алімпійскіх гульнях у Токіё будуць расьсьледаваць на міжнародным узроўні.
Малодшая сястра вярхоўнага лідэра КНДР Кім Чэн Ына, 34-гадовая Кім Ё Чжон увайшла ў склад Дзяржаўнай рады — найвышэйшага органу выканаўчай улады ў краіне.
Пра гэта тэлеканалу «Дождж» і РБК паведаміла адвакатка журналіста Юлія Кузьняцова.
У Польшчы адновяць чыгуначныя маршруты за мяжу пасьля адмены некаторых карантынных абмежаваньняў праз каранавірус. Аднак зносіны зь Беларусьсю застануцца пад забаронай.
Суд Савецкага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да 40-гадовага Яўгена Маркаўца.
Суд у Францыі прызнаў былога прэзыдэнта краіны Нікаля Сарказі вінаватым у крымінальнай справе аб нелегальным фінансаваньні яго выбарчай кампаніі ў 2012 годзе і прысудзіў яму год пазбаўленьня волі.
Літва пачала будаваць агароджу на літоўска-беларускай мяжы працягласьцю 100 кілямэтраў. Польскія памежнікі не дазволілі пераступіць польска-беларускую мяжу больш як 300 мігрантам. Беларускія памежнікі спынілі вяртаньне ў Беларусь 10 мігрантаў.
Асноўная частка бранятэхнікі паступіць на ўзбраеньне 120-й асобнай мэханізаванай брыгады.
Рэжым увялі 2 верасьня на месяц з-за сытуацыі зь нерэгулярнымі мігрантамі. Цяпер Анджэй Дуда працягнуў яго яшчэ на 60 дзён.
Кіраўнік СК Алег Шандаровіч заклікаў прыйсьці да сілавікоў і «добраахвотна прызнацца» ва ўдзеле ў пратэстах.
Прэзыдэнт Тунісу Каіс Саід даручыў сфармаваць новы ўрад краіны Наджле Будэн Рамдан. Яна стала першай у гісторыі Тунісу жанчынай-прэм’ерам.
Андрэй Зельцар перад уварваньнем кадэбістаў у цывільным званіў на 102. Загінулага байца КДБ пахаваюць на Ўсходніх могілках.
EPAM публічна не камэнтаваў надзвычайнае здарэньне, удзельнікам якога стаў працаўнік кампаніі Андрэй Зельцар.
Чэсьлі Саленбэргэр, намінаваны прэзыдэнтам Джо Байдэнам на пасаду прадстаўніка ЗША ў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), заявіў, што Беларусь павінна быць пазбаўленая права галасаваць у гэтай структуры.
Маскоўскай карэспандэнтцы BBC удалося зьвязацца з Марыяй Калесьнікавай і распытаць у яе пра жыцьцё ў турме, сытуацыю ў краіне і тое, якой бы яна хацела бачыць Беларусь.
Некаторыя краіны Эўрапейскага Зьвязу паставілі пытаньне аб магчымасьці адмены бязьвізавага рэжыму з краінамі Заходніх Балканаў, а таксама з Украінай, Грузіяй і Малдовай з прычыны злоўжываньняў з боку грамадзян гэтых краін.
КДБ паведаміў, што спыніў дзейнасьць экстрэмісцкай сеткі «Рабочы рух». Пра гэта ў эфіры СТВ заявіў намесьнік начальніка сьледчага ўпраўленыя КДБ Канстанцін Бычак.
Палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў аналізуюць палітычныя і грамадзкія наступствы страляніны ў аўторак у Менску. У выніку гэтага здарэньня, як паведамілі дзяржаўныя СМІ, загінулі дзьве асобы: менскі праграміст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у панядзелак заявіў, што яго «пранесла» і ён не заразіўся каранавірусам, нягледзячы на тое, што, паводле яго слоў, цэлы дзень меў зносіны з хворым на каранавірус ад’ютантам.
У рэдакцыі падкрэсьліваюць, што гатовыя ліквідаваць парушэньні, выяўленыя ў публікацыі выданьня дзяржаўнымі органамі.
Жыхары Беларусі сталі купляць менш нехарчовых тавараў. Разьбіраемся, якіх.
Сьвятлана Ціханоўская выказала спачуваньні родным загінулых, Лукашэнка — загінулага.
Як рэпрэсіі і спыненьне пратэстаў адбіваюцца на грамадзкіх настроях беларусаў? Хто ў іх самыя папулярныя палітыкі? Як мяняецца стаўленьне да Расеі? Ці існуе раскол у беларускім грамадзтве?
29 верасьня Вярхоўны суд адмовіў Таварыству беларускай мовы ў задавальненьні скаргі на папярэджаньне Міністэрства юстыцыі.
Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэрал Марк Мілі ацаніў сыход амэрыканскіх войскаў з Афганістану як «стратэгічны правал», настойваючы на тым, што працэс эвакуацыі быў арганізаваны добра.
Менавіта з гэтым, на думку Ільвы Югансан, зьвязаныя спробы кіраўніка Беларусі «выпхнуць» мігрантаў у Эўразьвяз.
Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская, выступаючы ад імя жанчын Беларусі, атрымала прэмію «Змагар за свабоду» (Freedom Fighter Award) Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі (Center for European Policy Analysis, CEPA).
Дзяржсакратар Блінкен заявіў, што Вашынгтон будзе і далей заклікаць Маскву выконваць свае абавязаньні, уключаючы гарантыі асноўных свабодаў.
Міністэрства інфармацыі закрыла доступ да сайту беларускай «Камсамолкі». Пры спробе зайсьці на kp.by зь Беларусі выдаецца стандартнае паведамленьне пра блякаваньне.
Прадстаўнічыя міжнародныя арганізацыі зьвярнуліся да беларускага Міністэрства юстыцыі з заклікам не ліквідаваць Беларускі Хэльсынскі камітэт і адклікаць пазоў зь Вярхоўнага суду.
Законапраект аб зьмяненьні Крымінальнага кодэкса ўнесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Алегам Белаконевым.
Палітычны аглядальнік Аляксандар Класкоўскі адказвае на пытаньне, чаму ўладны праект новай Канстытуцыі зноў «недапрацаваны», тлумачыць, чаго баіцца Лукашэнка, і заяўляе, што той хоча даседзець у сваім крэсьле як мінімум да 2025 году.
Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі паведаміў, што 2 кастрычніка прыляціць у Тбілісі. Фота авіябілета з Кіева палітык апублікаваў у фэйсбуку.
Тацяна Хоміч, сястра Марыі Калесьнікавай, выступіла на сэсіі ПАРЭ ў Страсбуры, дзе Калесьнікаву абвясьцілі ляўрэаткай прэміі імя Вацлава Гавэла ў 2021 годзе. Тацяна атрымала ўзнагароду ад імя Марыі.
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач пракамэнтаваў сытуацыю з палітзьняволенымі ў Беларусі.
У праграме Рускай службы радыё Свабода «Грані часу» яе вядоўца Мумін Шакіраў і Андрэй Іларыёнаў разважаюць наконт будучыні адносін Расеі і Беларусі. Андрэй Іларыёнаў — былы дарадца Ўладзімера Пуціна па эканоміцы, цяпер старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтру палітыкі бясьпекі, жыве ў ЗША.
Ва ўнівэрсытэт Кабула перасталі пускаць жанчын — як студэнтак, так і выкладчыц. Забарона будзе захоўвацца «да таго часу, пакуль для ўсіх не забясьпечаць сапраўднае ісламскае асяродзьдзе».
27 верасьня сайт перастаў адкрывацца ў Беларусі. Замест яго выдаецца стандартнае паведамленьне пра тое, што доступ абмежаваны на падставе рашэньня Мінітэрства інфармацыі. Рэдакцыя Hrodna.life запусьціла люстэркі і турба-старонкі.
Рэфэрэндум аб новай рэдакцыі Канстытуцыі Беларусі адбудзецца не пазьней за люты 2022 году, заявіў на адмысловай нарадзе Аляксандар Лукашэнка.
Цана газу ў Эўропе на біржы ICE ўпершыню ў гісторыі перавысіла адзнаку $ 1000 за тысячу кубамэтраў. Папярэдні гістарычны максімум быў устаноўлены ў сакавіку 2018 году — $969 за тысячу кубамэтраў.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла зь відэазваротам перад удзельнікамі пасяджэньня 48-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН.
У Беларусі не спыняецца перасьлед удзельнікаў мірных пратэстаў. Апошнімі днямі ў іх ліку і шматлікія актывісты прафсаюзнага руху.
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс, спасылаючыся на новы даклад Фэдэрацыі амэрыканскіх навукоўцаў.
Пра гэта стала вядома зь ліста палітвязьня Мікалая Статкевіча з-за кратаў.
Позна ўвечары ў пятніцу 16-гадоваму іракцу, які быў у цяжкім стане, удалося разам зь сям’ёй перабрацца зь Беларусі на польскі бок. Але неўзабаве ўсю сямʼю польскія памежнікі вярнулі ў Беларусь. Уначы 16-гадовы хлопец памёр, — паведаміў польскі фонд «Выратаваньне».
Загрузіць яшчэ