Палітвязень Сяргей Ціханоўскі ў турме пачаў траціць зрок. Пра гэта ён напісаў у лісьце сваёй знаёмай жыхарцы Гомля. Копію яна перадала Свабодзе.
Расея абмяркоўвае «розныя пытанні» падтрымкі эканомікі Беларусі, заявіў кіраўнік расейскага Міністэрства фінансаў Антон Сілуанаў. «Мы бачым, што наш сусед апынуўся ў няпростым фінансавым становішчы».
У Львове і Кіеве беларусы, якія сталі вымушанымі ўцекачамі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, разам з украінцамі адзначылі Дзень вайсковай славы — сёньня споўнілася 507 гадоў перамозе войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваньнем Канстанціна Астроскага над маскоўскім войскам пад Воршай.
Усе 67 пасольстваў Афганістану ў сьвеце не прызналі рэжым руху «Талібан».
Яго зафарбавалі празь некалькі гадзін.
Пасьля арышту вядомага філёзафа Ўладзімера Мацкевіча ягоныя аднадумцы, сябры распачалі кампанію «Філёзаф за кратамі» #философ_в_тюрьме #philosopher_in_prison, #філосаф_у_турме. «Каб ідэі Мацкевіча працягвалі працаваць», — так тлумачыць яны сваю мэту.
Лукашэнка ўнёс на разгляд законапраект «Аб прыпыненьні дзеяньня Пагадненьня паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу».
Аднак, паводле яго інфармацыі, інтэграцыя стане адной з асноўных тэмаў на перамовах 9 верасьня.
Кіраўніка фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава дыскваліфікавалі пасьля дзесяцімесячнага расьсьледаваньня Дысцыплінарнай камісіі Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF), якая палічыла, што Баскаў парушае Кодэкс паводзінаў фэдэрацыі.
Прэс-сакратар польскага Міністэрства замежных справаў заявіў, што Польшча не выдавала візы Юрыю Васкрасенскаму, які прыехаў на Эканамічны форум у Карпач (Ніжняя Сілезія).
Здарэньне адбылося яшчэ 3 верасьня на памежным пераходзе Грыгароўшчына — Па́тэрніекі, але паведамленьне пра яго зьявілася толькі сёньня.
У Генпракуратуры Беларусі «лічаць юрыдычна неабгрунтаванымі адмовы Літвы і Латвіі ў спрыяньні расьсьледаваньню справы аб генацыдзе беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Лукашэнка ўвёў у склад найвышэйшай судовай інстанцыі дзяржавы Паўла Каршуновіча.
За мінулыя суткі ў Літву спрабавалі трапіць каля 20 нелегальных мігрантаў зь Беларусі, ніводзін адзін зь іх ня быў упушчаны ў краіну.
Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу заявіла дэмарш Міністэрству замежных спраў Беларусі ў сувязі зь незаконнымі перасячэньнямі мяжы з боку Беларусі.
Агулам да каманды Ціханоўскай далучыліся чацьвёра новых спэцыялістаў.
8 верасьня 2020-га на памежным пункце «Аляксандраўка» Марыя Калесьнікава разарвала беларускі пашпарт, калі сілавікі паспрабавалі прымусіць яе выехаць зь Беларусі. Разам зь ёю ў аўтамабілі знаходзіліся прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў.
Амэрыканскі тэлеканал CNN раскрыў некаторыя дэталі апэрацыі супраць вагнэраўцаў, якіх беларускія сілавікі затрымалі пад Менскам напярэдадні выбараў.
У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў.
13 жніўня суд у Менску прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы парталу Tut.by і яго пераемніка Zerkalo.io, а таксама іх сацыяльных сетак. Журналісты Zerkalo.io вывучылі тэкст экспэртызы, на падставе якой быў вынесены прысуд.
«Львоў — горад вольных людзей. Я шчасьлівы, што сёньня мы маем магчымасьць працягнуць руку дапамогі нашым беларускім сябрам, якія сёньня як ніколі патрабуюць падтрымкі і абароны», — напісаў Андрэй Садовы.
Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі выказаўся ў сваім фэйсбуку наконт перадавіцы «Мінскай праўды» з карыкатурай на каталіцкіх сьвятароў.
Спэцдакладчыца ААН Анаіс Марэн заявіла 7 верасьня пра «жахлівыя рэпрэсіі» ў Беларусі супраць праваабарончых груп, што, паводле яе, замінае міжнароднаму маніторынгу парушэньняў правоў чалавека ў краіне.
У Афганістане ісламісты руху «Талібан» адкрылі агонь у паветра для разгону акцыі пратэсту перад пасольствам Пакістану ў Кабуле. Пра гэта паведамляе AFP.
25 жніўня 1991 году Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце набыла статус канстытуцыйнага акту. Беларусь стала незалежнай дзяржавай. А ўжо 9 верасьня Станіслаў Шушкевіч стаў старшынём Вярхоўнага Савету. Свабода пагаварыла з палітыкам пра цяперашнія драматычныя падзеі і час ягонага кіраваньня.
«Выглядае добра, перажывае за родных», — кажа пра Максіма ягоны бацька Аляксандар Знак.
Сёньня ў мястэчку Карпач на поўдні Польшчы пачынаецца эканамічны форум, які называюць «польскім Давосам». Сярод удзельнікаў імпрэзы і былы палітвязень Юры Васкрасенскі, які стаў адным з галоўных адвакатаў рэжыму.
У панядзелак апазыцыя ў польскім Сэйме спрабавала скасаваць надзвычайнае становішча на польска-беларускім памежжы, якое ўвёў у мінулы чацьвер прэзыдэнт Анджэй Дуда. Апанэнтам улады не хапіла галасоў.
Жанчыны зь бела-чырвонымі парасонамі і ў адзеньні нацыянальных колераў 7 верасьня прагуляліся ў адным з раёнаў Менску.
Літоўскія ўлады вырашылі выслаць з краіны аднаго нелегальнага мігранта, матывуючы такое рашэньне тым, што ён уяўляе пагрозу бясьпецы краіны і можа быць зьвязаны з тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Сайт Беларускага Радыё Рацыя з 6 верасьня недаступны ў Беларусі паводле рашэньня Міністэрства інфармацыі.
Польскі сэйм 6 верасьня разглядзеў указ прэзыдэнта Анджэя Дуды пра ўвядзеньне надзвычайнага становішча на беларускай мяжы. За адмену ўказу прагаласавалі 39% дэпутатаў, супраць — 57%, астатнія ўстрымаліся.
Філёзафа і мэтадоляга Ўладзімера Мацкевіча ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага прызналі схільным да экстрэмізму. Ён сядзіць у камэры адзін.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў салідарнасьць з асуджанымі сёньня Марыяй Калесьнікавай і Максімам Знакам і запатрабаваў вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.
Талібан абвясьціў пра перамогу над сіламі супраціву ў правінцыі Панджшэр. Ісламісты сьцьвярджаюць, што цалкам кантралююць рэгіён.
Падкантрольны Расеі Кіеўскі раённы суд Сімфэропалю арыштаваў да 4 лістапада вядомага крымскататарскага палітыка, выкладчыка, палітоляга і журналіста Нарымана Джэляла.
Прысуд Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку — гэта працяг расправы над камандай галоўнага апанэнта Лукашэнкі: Віктара Бабарыкі. Гэтым прысудам улады маркіруюць тых, хто ў іхных вачах зьяўляецца галоўнай пагрозай для аднаасобнай улады Лукашэнкі.
У беларускай царкве ў бэльгійскім Антвэрпэне хочуць ушанаваць памяць палітвязьня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калёніі. Стварылі праект манумэнта, зьбіраюць грошы.
«Эўразьвяз выказвае шкадаваньне з нагоды працягу абуральнай непавагі менскім рэжымам да правоў чалавека і асноўных свабод народу Беларусі», — гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка эўрапейскай службы зьнешні дзеяньняў Петэр Стана.
Польскі прэм’ер-міністар, міністар унутраных справах і кіраўнік Памежнай службы прадставілі на прэс-канфэрэнцыі ў Варшаве некаторыя дэталі надзвычайнага становішча на польска-беларускай мяжы, якую ў жніўні спрабавалі нелегальна перайсьці 3,5 тысячы разоў.
Міністар унутраных справаў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што сьледзтва ў справе пра сьмерць прадстаўніка «Беларускага дома ва Ўкраіне» Віталя Шышова ўжо вызначылася з вэрсіяй трагедыі.
Сына былога лібійскага лідэра Муамара Кадафі, забітага ў 2011 годзе падчас масавых пратэстаў апазыцыі, Саадзі, вызвалілі з турмы ў сталіцы краіны Трыпалі.
Былы віцэ-прэзыдэнт Афганістану Амрула Салех пакінуў краіну, паведамляе ў панядзелак агенцтва «Анадолу» са спасылкай на прадстаўніка руху «Талібан».
Рок-музыка з Горадні Ігар Банцэр атрымаў яшчэ 10 сутак штрафнога ізалятару (ШЫЗА) на віцебскай «хіміі». Агулам ён правядзе там 40 дзён запар безь перадач і наведваньняў адваката.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава віртуальна прадставіць Беларусь на ХIII саміце жанчын – сьпікераў парлямэнтаў у Вене.
10 верасьня Расея і Беларусь пачнуць сумесныя вайсковыя вучэньні «Захад −2021». Незалежныя вайсковыя экспэрты ахарактарызавалі будучыя вучэньні.
На думку канцлеркі Нямеччыны, дыялёг з радыкальным ісламісцкім рухам «Талібан» неабходны, каб працягнуць эвакуацыю з Афганістану.
Абаім абвінавачаным пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. Іх асудзілі за некалькі тыдняў.
Загрузіць яшчэ