Вярхоўны суд разгледзіць пазоў пра ліквідацыю «Гавары праўду» 5 кастрычніка.
«Неабходна паскорыць гэты працэс, каб дазволіць сем’ям зьяднацца і вярнуцца на працу і ў свае сьвятыні», — сказаў Апостальскі нунцый.
Затрыманым чатыры месяцы таму супрацоўнікам «Тут бай мэдыя» і людзям, зьвязаным з кампаніяй, працягнулі тэрмін утрыманьня ў СІЗА.
17 верасьня за такія папраўкі ў закон прагаласавала большасьць дэпутатаў Сэйму.
«Мы расьпісалі нават усю працэдуру інаўгурацыі ад пачатку да канца», — расказаў Павал Латушка ў інтэрвію аўтару YouTube-канала «Жизнь-малина» Мікіту Мелказёраву.
Паводле рэйтынгу букмекераў, Сьвятлана Ціханоўская займае 4-ю пазыцыю ў сьпісе найбольш верагодных ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру.
Прадпрымальнік Мікола Аўтуховіч прышчапіўся ад COVID-19. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла беларуска, якая лістуецца зь вязьнем.
Ксенія Луцкіна пакутуе ад галаўных боляў. Кожны дзень яна ходзіць у санчастку СІЗА, дзе ёй колюць болепатольныя.
Кампанія Google запатрабавала ад паплечнікаў зьняволенага расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага выдаліць два дакумэнты ў Google Docs са сьпісамі кандыдатаў на выбарах у Дзярждуму Расеі, рэкамэндаваных «Разумным галасаваньнем».
Журналістка Кацярына Карпіцкая, якая правяла месяц у зьняволеньні на Акрэсьціна, на сваёй старонцы ў Фэйсбуку расказала пра фактычныя катаваньні вязьняў.
Ці павялічыліся ваенныя пагрозы для Ўкраіны пасьля беларуска-расейскіх вучэньняў і ці будзе ўкраінскі бок пераглядаць меры бясьпекі на паўночнай мяжы? Сваімі думкамі са Свабодай падзяліліся вайсковы і міжнародны экспэрты.
Парыж абурыўся адмовай Аўстраліі ад кантракту на будаўніцтва субмарынаў.
Амэрыканскае вайсковае камандаваньне прынесла прабачэньні за сьмерць грамадзянскіх асоб пры ўдары дрона ў Кабуле 29 жніўня, калі спрабавалі забіць тэрарыста-самагубцу з групоўкі «Ісламская дзяржава».
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін камэнтуе адстаўку Дзьмітрыя Баскава з пасады старшыні хакейнай фэдэрацыі, ацэньвае ўзровень цяперашніх спартовых мэнэджараў у Беларусі.
З такой заявай Аляксандар Лукашэнка выступіў сёньня на форуме «Сымбаль адзінства», прымеркаваным да новага сьвята — Дня народнага адзінства.
40-гадовы расеец, фэльчар Дзяніс Зорын сьцьвярджае, што вымушаны быў зьехаць зь Беларусі, дзе пражыў 7 гадоў і мае ўласны дом у Верхнядзьвінску. Дзяніса вінавацяць у абразе мясцовага міліцыянта. Трое сутак ён правеў у ізалятары Верхнядзьвінскага РАУС. Цяпер яго шукаюць у Расеі расейскія сьледчыя.
Рост цэнаў у Беларусі склаў 9,8% да паказчыкаў мінулага году. Глядзім, ці шмат гэта.
Штучнае сьвята «Дзень народнага адзінства», уведзенае на патрэбу цяперашняй палітычнай каньюнктуры, паказвае, што рэжыму не хапае пазытыўных палітычных наратываў.
Вы мусіце разумець, што ўсе дакумэнты і доказы, датычныя справы Бандарэнкі, знаходзяцца ў бясьпечным месцы, і што аднойчы іх перададуць новаму сьледзтву. І вы ж разумееце, што лёгка можаце стаць наступным Раманам Бандарэнкам, калі «нешта пойдзе ня так».
Сусьветны банк пасьля ўнутранага і зьнешняга расьсьледаваньняў спыніў складаньне і публікацыю рэйтынгу Doing Business, у якім ацэньваліся ўмовы вядзеньня бізнэсу ў розных краінах сьвету
Сьвятлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у онлайн-канфэрэнцыі эканамічнай пляцоўкі «Беларуска-расейскі экспэртны дыялёг». Сама яна цяпер у Парыжы, дзе сустракаецца з францускімі палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі.
Паводле ўказу Лукашэнкі 17 верасьня ўпершыню адзначаецца «Дзень народнага адзінства». Ці сьведчыць хоць што пра сьвята на вуліцах і плошчах сталіцы?
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра дату 17 верасьня 1939 году і пра тое, што цяпер аб'ядноўвае беларусаў.
МЗС Расеі выкарыстаў тэрмін савецкай гістарыяграфіі «вызваленчы паход» у дачыненьні да нападу Чырвонай Арміі на Польшчу 17 верасьня 1939 году, на пачатку Другой сусьветнай вайны.
Караблі Балтыйскага флёту, сілы сухапутных і паветрана-дэсантных войскаў, авіяцыя вяртаюцца ў пункты пастаяннай дыслякацыі пасьля ўдзелу ў стратэгічных манэўрах «Захад-2021», паведамілі ў Міністэрстве абароны Расеі.
У Расеі 17 верасьня пачынаюцца выбары дэпутатаў Дзяржаўнай Думы, губэрнатараў, дэпутатаў рэгіянальнага і гарадзкога ўзроўняў. Асноўны дзень галасаваньня — нядзеля, 19 верасьня.
Ірына пражыла ў Берасьці каля 10 гадоў, у інтэрнэце вяла блог на некалькіх пляцоўках.
У судзе Маскоўскага раёну Менску 17 верасьня агучылі прысуд ютуб-блогеру Руслану Ліньніку. Да суду яго сем месяцаў трымалі ў СІЗА.
Найболей тых, хто ведае, у Горадзенскай вобласьці (35% апытаных), найменей — у Магілёўскай (8%).
Сустрэча адбылася ў Душанбэ, дзе прайшоў саміт АДКБ і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Падзеі 1939 году нібыта аб’ядноўваюць гісторыю трох краін, але кожная зь іх ацэньвае гэтую гісторыю па-свойму.
Аплікацыя «Навальный» больш не даступная для расейскіх карыстальнікаў у Google Play і App Store. Пра гэта паведамляе каманда Аляксея Навальнага.
Аляксандар Лукашэнка 15 верасьня падпісаў указ пра памілаваньне 13 чалавек, прызнаных праваабаронцамі палітвязьнямі. З інтэрвію кіраўніцы камісіі па памілаваньні Вольгі Чупрыс вынікае, што камісія разгледзела ўвесь сьпіс, пададзены Васкрасенскім. Аднак ён сьцьвярджае, што толькі частку — 20 чалавек.
У 70–80-я гады ўжо мала хто памятаў, чым была адметная гэтая дата — 17 верасьня. Дзяржаўным сьвятам у СССР гэты дзень не лічыўся, і афіцыйная прапаганда на яго зьвяртала мала ўвагі. Чаму тады было так і чаму цяпер усё зьмянілася?
У Кіргізстане затрымалі былога прэмʼер-міністра Джаамарта Атарбаева — па падазрэньні ў карупцыі ў справе распрацоўкі залатога рудніка Кумтор
Генэральная пракуратура прыпыніла крымінальную справу па факце сьмерці Рамана Бандарэнкі, зьбітага летась на «плошчы Перамен» у Менску.
17 верасьня беларускія ўлады будуць адзначаць «дзень народнага адзінства», які мае прайсьці з размахам. Глядзім, колькі і на што плянуюць патраціць.
Акцыі адбыліся каля будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі Грузіі ў сталіцы краіны — Тбілісі, а таксама ў другім па велічыні горадзе — Батумі.
Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу супраць 11 чалавек, у тым ліку супраць актывіста і заснавальніка тэлеграм-каналу «Что-Делать» Дзьмітрыя Чабанава.
Папярэднія вынікі расьсьледаваньня Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ICAO) павінны былі зьявіцца 13 верасьня, але іх так і не апублікавалі.
Пра гэта было заяўлена на пасяджэньні кіраўнікоў дзяржаў блёку ў Таджыкістане.
У Беларусі суды не перастаюць выносіць палітычна матываваныя прысуды за мірныя пратэсты супраць кіраваньня Лукашэнкі, абразы чыноўнікаў і сілавікоў.
Дзяржаўныя СМІ паведамілі, што Аляксандар Лукашэнка памілаваў 13 чалавек, але не назвалі, каго менавіта. Імёны памілаваных палітвязьняў даведаліся праваабаронцы «Вясны».
Пасьля няўдалага жарту пра расейцаў коміка Ідрака Мірзалізадэ, які мае беларускае грамадзянства, прызналі непажаданым ў Расеі.
Аўстралія, Вялікая Брытанія і ЗША абвясьцілі аб стварэньні новага трохбаковага партнэрства ў галіне абароны і бясьпекі — AUUKUS.
Адказны за пытаньні юстыцыі ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве юрыст Міхаіл Кірылюк расказвае пра мэту і задачы Нюрнбэрскай канфэрэнцыі, аналізуе пэрспэктывы міжнароднага трыбуналу ў справах Беларусі і параўноўвае санкцыі зь пеняй, якую не адменіш, пакуль ня спыніш парушаць закон.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ў ягоным атачэньні каранавіруснай інфэкцыяй захварэлі на «не адзін, ня два», а «некалькі дзясяткаў» чалавек.
Падчас першага дня візыту ў Францыю Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрам Жан-Івам Лё Дрыянам у Парыжы. З пачатку беларускага крызісу францускі міністар рэгулярна падтрымліваў сувязь зь лідаркай апазыцыі.
На тэрыторыі Беларусі ў манэўрах бралі ўдзел 2500 расейскіх вайскоўцаў.
Загрузіць яшчэ