Прэзыдэнтка Эўрапейскага студэнцкага саюзу (ESU) Марціна Дарманін зьвярнулася зь лістом да міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі і дырэктара Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі НАН Беларусі Руслана Шайко. З інстытуту звольненыя амаль усе чальцы свабоднага прафсаюзу
Некаторыя зь фігурантаў «справы анархістаў» паведамілі родным у лістах, што скончылі знаёміцца з матэрыяламі справы.
IT-кампанія PandaDoc прыцягнула новыя інвэстыцыі і цяпер яе ацэньваюць больш чым на мільярд даляраў, паведаміла выданьне Techcrunch.
Мэмарыяльны комплекс «Берасьцейская крэпасьць-герой» узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў сёньня Аляксандар Лукашэнка.
Бацька чатырох дзяцей, 33-гадовы Максім Шаўлінскі з Воршы — адзін з 13 асуджаных па палітычных матывах, хто быў памілаваны і вызвалены паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі.
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп судзіцца са сваёй пляменьніцай і з выданьнем New York Times за артыкул 2018 году, у якім сьцьвярджалася, што ён удзельнічае ў «сумнеўных падатковых схемах».
Беларусь скарысталася тым, што ўкраінскі суд часова спыніў дзеяньне рашэньня аб увядзеньні мыта на ўвоз беларускай аўтамабільнай тэхнікі, і істотна павялічыла яе пастаўкі ва Ўкраіну.
Два агенцтвы ААН запатрабавалі даць неадкладны доступ да заяўнікаў на прыстанішча, якія знаходзяцца на мяжы Беларусі з Польшчай і Літвой. Раней у гэтым раёне чацьвярых мігрантаў знайшлі мёртвымі.
Талібы, якія вярнуліся да ўлады ў Афганістане, просяць даць ім слова на Генэральнай Асамблеі ААН, якая праходзіць на гэтым тыдні ў Нью-Ёрку.
Беларусы абмяркоўваюць сьпісы «пільных грамадзян», якія летась рабілі паведамленьні ў міліцыю.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з трыбуны ААН заклікаў вызваліць палітычных вязьняў у Беларусі і заявіў, што Польшча не саступіць у міграцыйным крызісе.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган падчас выступленьня на 76-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН заявіў, што Турэччына не прызнае анэксіі Крыму і падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.
Журналістка «Нашай нівы» Кацярына Карпіцкая правяла месяц у зьняволеньні ў турме на Акрэсьціна і расказала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пра жахлівыя ўмовы для палітычных вязьняў.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці Туркмэністану зьвярнулася да Сусьветнай арганізацыі здароўя з просьбай прымусіць улады прызнаць эпідэмію COVID-19 у краіне
На слуханьнях абмяркоўваюць сытуацыю са СМІ, пакуты палітычных вязьняў, міжнародныя юрыдычныя наступствы гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі і магчымасьці для дзеяньняў у адказ з боку ЗША.
Вядомы нямецкі бард і былы ўсходненямецкі дысыдэнт Вольф Бірман мае намер перадаць беларускай апазыцыянэрцы Марыі Калесьнікавай прысуджаную яму прэмію імя Авідыя.
Беларусы другі дзень дасьледуюць «мапу даносаў». Свабода выбрала некаторыя абсурдныя даносы з амаль трох тысяч, апублікаваных кібэрпартызанамі.
Урады ва ўсім сьвеце ўсё больш умацоўваюць сваю ўладу над тэхналягічнымі плятформамі, прымушаючы бізнэс прытрымлівацца цэнзуры
Выступаючы сёньня на Генэральнай асамблеі ААН прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыгадаў і Беларусь
Алімпійскі прызэр, галоўны трэнэр, чэмпіёнка Беларусі, кіраўнік «Трыбуны» і былыя супрацоўнікі «Беларусь-5» расказалі, як спартоўцаў уцягнулі ў палітыку, чаму сумленьне даражэйшае за залаты мэдаль, хто ім пагражаў і што будзе зь беларускім спортам.
Мастак-палітвязень Алесь Пушкін напісаў, што тэрмін сьледзтва яму працягнулі да канца кастрычніка. Ён застаецца пад вартай у сьледчай турме ў Жодзіне.
Пасяджэньне Канстытуцыйнай камісіі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 28 верасьня. Пра гэта ён сам сказаў падчас нарады з кіраўніцтвам Савету міністраў.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Сувэрэннай рады, якая кіруе краінай.
Лідэр Беларускага аб’яднаньня рабочых Сяргей Дылеўскі абвясьціў пра перадстрайкавую сытуацыю ў Беларусі. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, калі забастоўка можа пачацца, як яна павінна праходзіць і што мае зьмяніць.
Амаль траціна беларусаў хочуць, каб цягам 5-10 гадоў краіна захоўвала нэйтралітэт. Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук, вынікі якога абнародавалі 21 верасьня.
Сьледзтва ў Вялікабрытаніі вылучыла абвінавачваньні ў датычнасьці да атручваньня Сяргея і Юліі Скрыпалёў у Солсбэры супраць трэцяга грамадзяніна Расеі.
На датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у Канадзе перамагае Лібэральная партыя дзейнага прэм’ер-міністра Джасьціна Трудо. Аднак у яе прыхільнікаў ня будзе абсалютнай большасьці.
Шэф-рэдактар навінаў The Insider Цімур Алеўскі пералічвае фальсыфікацыі на выбарах у Дзярждуму, зробленыя паводле беларускага сцэнара, і прадказвае, што з прыходам вялікай колькасьці камуністаў у Дзярждуму ўзмацніцца рыторыка вяртаньня да СССР.
Экалягічнага актывіста зь Берасьця Дзьмітрыя Андрасюка асудзілі на 3 месяцы арышту паводле артыкулу аб адмове сьведчыць. Напярэдадні абвяшчэньня прысуду ён расказаў, чаму стаў на тую прынцыповую пазыцыю, якая наўпрост вяла яго ў вязьніцу.
Старшыня партыі кажа, што пастанова была на ператрус у іншай арганізацыі.
Улады Ліды далі назвы вуліцам у новым мікрараёне. Адну зь іх назвалі ў гонар дня, калі пачаўся паход Чырвонай арміі ў 1939 годзе — «17 верасня».
«Усе размовы пра „адзінства“ і „перагорнутыя старонкі“ — усяго толькі прапагандысцкі міт», — напісаў у свім тэлеграм-канале гісторык Аляксандар Фрыдман. І даў прагноз, да чаго гэта можа прывесьці.
«Гэта была крайняя мера. Але мы выбралі свабоду і няўпэўненасьць за мяжой замест стабільнай турмы на радзіме».
Былы дыплямат Павал Сьлюнькін узгадвае ўзьнёслую атмасфэру ў жніўні 2020 году ў Міністэрстве замежных спраў, адказвае на пытаньні пра каштоўнасьці Ўладзімера Макея і расказвае, як разам з калегамі па беларускай амбасадзе ў Літве арганізоўваў перапахаваньне парэшткаў Кастуся Каліноўскага.
Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) Рэнэ Фазэль, які займаў гэтую пасаду 27 гадоў, пакідае свой пост. На наступным тыдні на кангрэсе IIHF у Санкт-Пецярбургу будзе абраны мовы кіраўнік фэдэрацыі.
Як у Польшчы ўспрымаюць сьвяткаваньне ў Беларусі Дня нацыянальнай еднасьці 17 верасьня? Ці стаіць за антыпольскімі дэмаршамі Лукашэнкі Пуцін? Ці павялічваецца вайсковая пагроза Польшчы з тэрыторыі Беларусі?
Міністэрства замежных спраў Украіны лічыць незаконным асуджэньне на тры гады пазбаўленьня волі грамадзяніна Ўкраіны Міхайлы Феранца і патрабуе ад беларускіх уладаў тэрмінова яго вызваліць.
Краіны ЭЗ, ЗША і Вялікабрытанія не прызнаюць вынікі і сам працэс галасаваньня на выбарах у Дзяржаўную думу Расеі на тэрыторыі анэксаванага Крыму. Пра гэта сказана ў заявах зьнешнепалітычных ведамстваў ЭЗ, Брытаніі і ЗША.
Пра беларускія тэхналёгіі фальсыфікацыі на расейскіх выбарах, а таксама пра тое, што можа зьмяніцца для Беларусі праз новы склад Дзяржаўнай Думы, гаворым з навуковым супрацоўнікам дасьледчага цэнтру Барыса Нямцова ў Празе, экспэртам міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандрам Марозавым.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што рэфэрэндум па зьменах у Канстытуцыю будзе праведзены, як і было абяцана. Раней Лукашэнка казаў пра рэфэрэндум, які меўся адбыцца не пазьней як у лютым 2021 году.
20 верасьня ў судзе Ленінскага раёну Берасьця пачаўся суд над праціўнікам акумулятарнага заводу Дзьмітрыем Андрасюком.
Ірына Вікхольм пражыла ў Берасьці каля 10 гадоў, у інтэрнэце вяла блог на некалькіх пляцоўках.
Дэпутат Вярхоўнага Савету XІІ скліканьня і першы амбасадар незалежнай Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі з аптымізмам глядзіць у будучыню Беларусі, хоць і прызнаецца, што зусім ня так уяўляў краіну падчас гістарычнага галасаваньня 30 гадоў таму.
Паводле Пазьняка, створаны ўрад у выпадку, калі спатрэбіцца яго прысутнасьць у Беларусі, павінен «датрымаць парадак і незалежнасьць» краіны.
Сёньня ў польскіх і беларускіх сродках масавай інфармацыі зьявілася некалькі паведамленьняў пра трагічныя здарэньні ў раёне беларуска-польскай мяжы.
Апазыцыя ў Грузіі лічыць гэта непрымальным, а беларуская дыяспара — «цынізмам».
Агенты ізраільскай спэцслужбы «Масад» забілі іранскага фізыка-ядзершчыка Махсэна Фахрызадэ з дапамогай робата. Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на крыніцы ў ЗША, Ізраілі і Іране.
У Расеі прайшоў апошні, асноўны дзень выбараў у Дзяржаўную Думу. Расейцы абіралі 450 дэпутатаў — 225 па аднамандатных акругах і 225 — па партыйных сьпісах. Для простай большасьці ў Думе неабходна 226 мандатаў, для канстытуцыйнай — 300.
Загрузіць яшчэ