Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы просяць ААН дазволіць ім выступіць з трыбуны Генэральнай Асамблеі


Мухамад Сугель Шагін
Мухамад Сугель Шагін

Талібы, якія вярнуліся да ўлады ў Афганістане, просяць даць ім слова на Генэральнай Асамблеі ААН, якая праходзіць на гэтым тыдні ў Нью-Ёрку.

Як паведаміў прадстаўнік генэральнага сакратара ААН Антонію Гутэрыша, Гутэрыш атрымаў ад «Талібану» ліст з просьбай аб удзеле ў дэбатах на найвышэйшым узроўні. Ён датаваны 20 верасьня, гэта значыць днём, які папярэднічаў адкрыцьцю Асамблеі. Пасланьне падпісана міністрам замежных спраў ва ўрадзе талібаў — Амірам Ханам Мутакі.

У лісьце Мутакі адзначае, што былы прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані быў «скінуты» 15 жніўня і што краіны па ўсім сьвеце «больш не прызнаюць яго прэзыдэнтам». Паводле Мутакі, акрэдытаваны пры ААН амбасадар Афганістану Гулам Ісакзай «больш не прадстаўляе» краіну. Новым пастаянным прадстаўніком талібы назвалі Мухамада Сугеля Шагіна, які быў прэс-сакратаром «Талібану» на міжнародных перамовах у Катары.

У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША паведамілі, што ведамства ў курсе запыту талібаў адносна цяперашняй сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Злучаныя Штаты ўваходзяць у склад чальцоў камітэту ААН для праверкі паўнамоцтваў. Але пакуль што Дзяржаўны дэпартамэнт не бярэцца спрагназаваць магчымае рашэньне гэтага камітэту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG